Верталёт бізнес-класа Robinson R44 пачынае працаваць у Гродне ў тэставым рэжыме з 19 чэрвеня. Ён стаіць каля сінагогі на Вялікай Траецкай і бліжэйшыя два дні будзе вазіць гараджан.
На верталёце можна будзе злётаць у Мінск. Цана на палёты яшчэ не сфарміравана. У будучыні будзе запушчана анлайн-браніраванне.
Кабіна месціць 4 чалавекі: пілота і 3 пасажыраў.
«Упершыню ў Гродне рэалізуецца такі праект, — распавядае дырэктар кампаніі ТАА „Лайт-М ІнвестБуд“ Яўген Балашоў (гэтая кампанія адкрывае на Вялікай Траецкай, побач з месцам стаянкі верталёта, гасцініцу). — Зараз верталёт будзе лётаць два дні ў тэставым рэжыме, а там будзем глядзець па сітуацыі. Калі ўсё будзе добра, ён будзе пастаянна базавацца на Вялікай Траецкай».
Па словах Яўгена Балашова, на верталёце можна даляцець да Мінска за 1 гадзіну 15 хвілін.
Верталёт належыць прафесійнаму верталётнаму клубу «АвіА-100» (частка групы кампаній «А-100»). Клуб працуе ў Беларусі з 2014 года. Згодна з цэннікам клуба, паўгадзіннай палёт над Мінскам каштуе 600 рублёў.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…