Навіны

Мор рыбы ў Нёмане: глядзіце, якія плямы на рацэ зняў чытач Hrodna.life

Чытач Hrodna.life Антон даслаў у рэдакцыю відэа, якое ён зняў з дрона пасля паведамлення аб масавым моры рыбы ў Нёмане. Гродзенец не верыць у афіцыйную версію (высокая тэмпература вады і недахоп кіслароду) і мяркуе, што масляністыя плямы ў рацэ могуць быць адной з прычын атручвання рыбы.

Гродзенскія рыбакі 13 чэрвеня паведамілі пра масавы мор рыбы ў Нёмане. Яны называюць здарэнне «экалагічнай катастрофай» і пішуць пра магчымае трапленне ў ваду атрутных рэчываў. Мёртвая рыба стала з’яўляцца вечарам 12 чэрвеня, да раніцы наступнага дня яе стала больш. Рыбакі паведамляюць, што бачылі на Нёмане сінія плямы.

Антон здымаў відэа 15 чэрвеня. У знятым матэрыялt ён убачыў вялікія плямы на рацэ і вырашыў адправіць кадры ў рэдакцыю Hrodna.life.

«Зняў відэа выпадкова, калі пралятаў над Нёманам. Пра мор рыбы чуў. На кадрах плямы — алеістага рэчыва ў Нёмане хапала. Я не эксперт у галіне атручвання рыб, але даверу афіцыйнай інфармацыі нуль».

Паводле папярэдніх дадзеных, рыба ў Нёмане загінула з-за высокай тэмпературы вады і недахопу кіслароду. Але хімічныя даследаванні ўсё яшчэ праводзяцца.

Разбірацца прыехаў міністр

18 чэрвеня ў Гродна прыехаў міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. У планах у яго наведаць ГЭС і даследаваць Нёман уверх па плыні, а таксама пачуць вынікі праверак.


Чытайце таксама: Гродненец попросил Администрацию президента проверить мор рыбы в Немане


17 чэрвеня ў Літве апублікавалі першыя вынікі пробаў вады з Нёмана. Павышанага забруджвання вады ў рацэ не зафіксавана. Канчатковыя вынікі па таксічнасці, цяжкім металам, лятучым арганічным злучэнням будуць атрыманы на наступным тыдні.

Для далейшых аналізаў дадатковыя кантрольныя ўзоры вады возьмуць 18 і 22 чэрвеня ў Друскінінкаі і Алітусе.

Літва дашле ў Беларусь ноту, дзе спытае, ці была рака забруджаная. Нота будзе перададзена Міністэрству замежных спраў для адпраўкі ў Беларусь па дыпламатычным канале.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025