Новости

Каранавірусам заразіліся 56 032 беларусы. Якія лекі дадуць бясплатна тым, хто хварэе дома

На 17 чэрвеня ў Беларусі лабараторна пацвердзілі 56 032 выпадкі каранавіруса, паведамляе Мінздароўя. Ачунялі і выпісаныя 32 735 пацыентаў, 324 чалавекі з дыягнаставаны раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 663 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 1462 пацыенты выпісалі. Колькасць новых выпадкаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, падае з 5 чэрвеня (887 выпадкаў).

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 778 935 тэстаў. За апошнія суткі - 18 386, з іх 3,6% былі станоўчымі.

Урад Беларусі ўнёс COVID-19 (код В 97.2) у спіс захворванняў, якія даюць права на бясплатнае забеспячэнне лекамі, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах спісу асноўных лекавых сродкаў, пры амбулаторным лячэнні, а таксама лячэбным харчаваннем.

Рашэнне замацавана пастановай № 344, якую апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер частка пацыентаў з COVID-19 лечацца дома, напомнілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Да іх адносяцца пацыенты з лёгкімі і сярэднецяжкімі формамі захворвання, у тым ліку няцяжкай пнеўманіяй.

Для больш эфектыўнага лячэння пацыентаў з інфекцыяй COVID-19 у амбулаторных умовах у загадзе вызначаны пералік лекавых сродкаў, якія могуць быць прызначаныя пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй пры лячэнні дома і павінны закупляцца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

У спіс лекаў уваходзіць:

  • Парацэтамол 500 мг, таблеткі;
  • Азітраміцын 500 мг і 250 мг, таблеткі капсулы;
  • Амоксіцілін / клавуалонавая кіслата 875/125 мг, таблеткі;
  • Кларытраміцын 500 мг, таблеткі;
  • Цэфураксім аксеціл 500 мг, таблеткі;
  • Левафлаксацын 750 мг, таблеткі.

Пастанова ўрада ўступае ў сілу з 15 чэрвеня 2020 года.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025