Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Корзуна старшынёй Гродзенскага абласнога суда. Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпісаў Указ № 213 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў в. Стаі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1979 годзе Гродзенскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума працаваў слесарам Гродзенскага вытворчага аб’яднання «Азот».

Са снежня 1981 года пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах працаваў інжынерам лабараторыі вучэбнага тэлебачання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1987 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

  • са жніўня 1987 года — стажор суддзі суда Ленінскага раёна г. Гродна;
  • у 1988−1990 гадах — суддзя суда Гродзенскага раёна;
  • з красавіка 1990 года — суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна;
  • са студзеня 1995 года — суддзя Гродзенскага абласнога суда;
  • з ліпеня 1999 па люты 2015 — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда;
  • у 2015 годзе прызначаны старшынёй Гродзенскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.