Фота: pixabay.com
У Беларусі на 16 чэрвеня зарэгістраваныя 55 369 (+689) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 31 273 (+853) чалавек, памерлі 318 (+6) пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 760 549 тэстаў.
Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра пандэмію каранавіруса падчас візіту ў Гродна. Прэзідэнт Беларусі бачыць добрыя магчымасці для эканамічнага развіцця краіны і ў тым ліку звязвае іх з больш хуткім выхадам свету з пандэміі, піша БЕЛТА.
«Жыць можна. Трэба толькі каб хутчэй выйшлі ўсе з гэтай пандэміі. Таму што эканоміка экспартна арыентаваная. Чым хутчэй адкрыецца свет пасля гэтай хваробы, тым лепш будзе для Беларусі», — падкрэсліў прэзідэнт.
Шведскія ўлады здзейснілі памылку, калі адмовіліся ўводзіць жорсткія абмежаванні для барацьбы з эпідэміяй COVID-19. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК заявіў навуковы дарадца ўрада Новай Зеландыі, прафесар Майкл Бэйкер. Паводле яго слоў, падыход Швецыі да барацьбы з вірусам засноўваўся на трох няслушных гіпотэзах.
Бэйкер адзначыў, што асабіста знаёмы са шведскімі экспертамі-эпідэміёлагамі і паважае іх як прафесіяналаў. «На момант пачатку пандэміі ніхто не мог сказаць напэўна, які шлях правільны, а які не, і аргументы шведскіх навукоўцаў мелі пад сабой некаторую логіку. Тым не менш варта прызнаць, што Швецыя дапусціла памылку», — сказаў ён, выказаўшы надзею, што каралеўства адкарэктуе сваю стратэгію барацьбы з вірусам.
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…