Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя будзе рабіць платныя аналізы на каронавирус для выезду за мяжу. Па выніках аналізу метадам ПЦР ў рэжыме рэальнага часу выдадуць даведку на рускай і англійскай мовах для краін, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці COVID-19.
Аналізы пачнуць прымаць ужо з заўтрашняга дня, піша «Гродзенская праўда». Выезд павінен быць пацверджаны квітком на рэйс або іншым дакументам, адзначана на сайце Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Матэрыял для даследавання забіраюць толькі па папярэднім запісе.
Запісацца можна па тэлефоне (8 015 2) 75−57−48 у буднія дні (
Дакументы і квітанцыю аб аплаце прымаюць у лабараторыі асабліва небяспечных інфекцый Гродзенскага абласнога ЦГЭОЗ на пр. Касманаўтаў, 58.
Для здачы аналізу патрэбныя:
- заява (дамова);
- копія пашпарта, па якім будзе ажыццяўляцца выезд;
- копія квітка або іншага дакумента, што пацвярджае выезд;
- квітанцыя аб аплаце.
Чытайце таксама: У Беларусі пацвердзілі 54 680 выпадкаў каранавіруса. Украіна пачала пускаць беларусаў, але з умовамі
Колькі каштуе і як аплаціць
Для рэзідэнтаў Беларусі такое пацверджанне будзе каштаваць 41 рубель з ПДВ, для нерэзідэнтаў - 54,50 рублёў з ПДВ. Кошт можа мяняцца ў залежнасці ад кошту расходных матэрыялаў.
Аплаціць можна ў любым аддзяленні банка або праз АРІП. Рэквізіты для аплаты ў банку: Гродзенскі абласны ЦГЭОЗ 230 003, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна пр. Касманаўтаў, 58: BY13AKBB36320000007944000000, БІК AKBBBY2Х УНП 500 034 391, ОКПО 2 015 885 ГОУ№ 400 ААТ АСБ «Беларусбанк» г. Гродна. Для аплаты ў АРІП трэба зайсці ў раздзел «Сацабслугоўванне, ахова здароўя», далей «Ахова здароўя», «Санітарна-прафілактычныя цэнтры», Гродна, Гродзенскі абласны ЦГЭОЗ і санітарна-эпідэміялагічныя паслугі.
Як здаваць аналіз і калі вынікі
Мазок для даследаванняў на COVID-19 робяць не еўшы або не раней чым праз 1,5 гадзіны пасля ежы, пажадана пры гэтым не чысціць зубы і не паліць за дзве гадзіны да аналізу.
Вынікі будуць выдаваць па пашпарце на наступны дзень пасля ўзяцця матэрыялу ў буднія дні з 14:00 да 16:00.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца па нумары лабараторыі (8 015 2) 75 54 98.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).