Новости

Праспект Касманаўтаў перакрыюць амаль на тыдзень. Як паедзе транспарт

З 17 па 21 чэрвеня на праспекце Касманаўтаў будзе часова забаронены рух транспарту. Гэта звязана з працамі па суцэльным асфальтаванні на праспекце Касманаўтаў ад кальцавой развязкі каля гіпермаркета «Карона» да моста на Будзёнага.

Абмежаванне будзе ўведзена з 9:00 17 чэрвеня да 24:00 21 чэрвеня. Праспект Касманаўтаў перакрыюць ад скрыжавання з вуліцай Магістральнай да скрыжавання з Захарава, уключна з самім скрыжаваннем, інфармуе Гродзенскі гарвыканкам.

Таксама будзе забаронены стаянкі транспартных сродкаў на вуліцы Чырвонаармейскай і вуліцы Шчорса.

Будуць дзейнічаць часовыя прыпынкі грамадскага транспарту «Аўтавакзал» на вуліцы Чырвонаармейскай (у абодвух кірунках) і «Вуліца Разіна» па вуліцы Разіна.

Як паедзе грамадскі транспарт

На гэты час мяняюцца маршруты грамадскага транспарту.

Аўтобусы і маршруткі:

  • маршрут № 1 «Вішнявец — Механічны завод»: «Вішнявец» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская, далей па маршруце без змен. У зваротным кірунку: «Механічны завод» — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Кірава і далей без зменаў;
  • маршрут № 2 «Вуліца Перамогі - Дзевятоўка-5»: «Вуліца Перамогі» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: праспект Кляцкова — вул. Перамогі - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Будзёнага і далей па маршруце. У зваротным кірунку: «Дзевятоўка-5» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Кірава — вул Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Перамогі - «Вуліца Перамогі»;
  • маршрут № 5 «Лапенкі - Райсельгастэхніка» зменіцца на маршрут № 5 «Лапенкі - Заапарк»: «Лапенкі» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей «Заапарк». У зваротным кірунку: «Заапарк» — вул. Ціміразева і далей па маршруце;
  • маршрут № 13 «Аўтавакзал — Могілкі «Аўльс» зменіцца на маршрут № 13 «Тралейбуснае ўпраўленне — Могілкі «Аўльс»: «Тралейбуснае ўпраўленне» — праспект Касманаўтаў - вул. Карскага — шаша Скідзельская і далей без зменаў. У зваротным кірунку: «Могілкі «Аўльс» — шаша Скідзельская (без зменаў), далей вул. Белуша — Румлёўскі праспект — праспект Касманаўтаў - «Тралейбуснае ўпраўленне»;
  • маршрут № 15 «Механічны завод — Вуліца Урублеўскага»: прыпыначны пункт «Механічны завод" — вул. Пралетарская (без зменаў), далей: вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Будзёнага і далей без зменаў, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 16 «Вішнявец — Вуліца Белыя Росы»: «Вішнявец» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Чырвонаармейская — вул. Будзёнага, далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку: «Вуліца Белыя Росы» — вул. Леніна (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Чырвонаармейская — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект і далей без зменаў;
  • маршрут № 18 «Дзевятоўка-5 — Станцыя «Аўльс»: пункт «Дзевятоўка-5» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага — вул. Магістральная — праспект Касманаўтаў - вул. Карскага — шаша Скідзельская, далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку: «Станцыя «Аўльс» — шаша Скідзельская (без зменаў), далей вул. Белуша — Румлёўскі праспект — вул. Магістральная — вул. Каханоўскага — вул. Ціміразева — прыпыначны пункт «Заапарк» — вул. Ціміразева і далей без зменаў;
  • маршрут № 20 «Вуліца Дамброўскага — Заводаўпраўленьне ААТ «Гродна Азот»: «Вуліца Дамброўскага» — вул. Будзенага (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — Азерская шаша і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 27 «Вуліца Рэпіна — Завод «Белвторполимер»: «Вуліца Рэпіна» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская-вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — праспект Касманаўтаў - вул. Карскага — шаша Скідзельская і далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку: «Завод «Белвторполимер» — шаша Скідзельская (без зменаў), далей: вул. Белуша — Румлёўскі праспект — вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Кірава і далей па маршруце;
  • маршрут № 29 «Вуліца Рэпіна — Вуліца Прыгарадная»: «Вуліца Рэпіна» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская — вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект — вул. Белуша — вул. Прыгарадная — «Вуліца Прыгарадная». У зваротным кірунку: «Вуліца Прыгарадная» — вул. Прыгарадная — вул. Белуша — Румлёўскі праспект — вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская- вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Кірава і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 35 «Тарусичи — Райсельхозтехника»: «Тарусичи» — вул. Гагарына (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова — праспект Румлёўскі - вул. Белуша і далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку; маршрут № 37 «Багушэвіча-2 — Чыгуначны вакзал»: «Багушэвіча-2» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Будзёнага і далей без зменаў. У зваротным кірунку: «Чыгуначны вакзал» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага — вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская — вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 42 «Вішнявец — Каобасіно»: «Вішнявец» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Чырвонаармейская — вул. Кірава, далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку: «Калбасіно» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект і далей без зменаў;
  • маршрут № 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка»: «Чыгуначны вакзал» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага, вул. Чырвонаармейская — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект і далей без зменаў. Назад: «Альшанка» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Чырвонаармейская — вул. Будзёнага — «Чыгуначны вакзал»;
  • маршрут № 1тк «Мясакамбінат — Рынак «Паўднёвы» (Вуліца Багушэвіча)»: «Мясакамбінат» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская — вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект, далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 2тк «Дзевятоўка-5 — Вішнявец»: «Дзевятоўка-5» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская — вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект і далей без зменаў, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 4тк «Баранавічы-5 (Тарусичи) — Перамоганосная Вуліца» зменіцца на маршрут № 4тк «Баранавічы-5 (Тарусичи) — Чыгуначны вакзал»: «Тарусичи» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Будзёнага — вул. Ажэшкі - «Чыгуначны вакзал». У зваротным кірунку: «Чыгуначны вакзал» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага — вул. Кірава і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 15тк «Вуліца Урублеўскага — Вуліца Карскага»: «Вуліца Урублеўскага» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская і далей без зменаў, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 18тк «Альшанка — Забалаць»: «Альшанка» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Будзёнага і далей без зменаў, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 22тк «Альшанка — Гарадская клінічная бальніца № 3»: Альшанка» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Будзёнага і далей без зменаў, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 25тк «Зарыца — Вішнявец»: «Зарыца» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская — вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — Румлёўскі праспект і далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку: «Вішнявец» — Румлёўскі праспект (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Кірава і далей без зменаў;
  • маршрут № 35тк «Багушэвіча-2 — Вуліца Карскага»: «Багушэвіча-2» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Чырвонаармейская — вул. Шчорса — вул. Пралетарская — вул. Разіна — вул. Шчорса — вул. Магістральная — Азерская шаша і далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку: «Вуліца Карскага» — Азерская шаша (без зменаў), далей: вул. Магістральная — вул. Шчорса — вул. Разіна — вул. Пралетарская — вул. Шчорса — вул. Чырвонаармейская — вул. Кірава і далей па сваім маршруце.

Тралейбусы:

  • маршрут № 2 «КСМ — Гродна Азот»: «КСМ» — вул. Сацыялістычная (без зменаў), далей: вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Перамогі - пр. Янкі Купалы — «Румлёва» — пр Румлёўскі - пр. Касманаўтаў - «Гродна Азот». Назад: «Гродна Азот» — пр. Касманаўтаў - пр. Румлёўскі - «Румлёва» — пр. Янкі Купалы — вул. Перамогі - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Кастрычніцкая і далей без зменаў;
  • маршрут № 3 «Фарты — Гродна Азот»: «Фарты» — вул. Сацыялістычная (без зменаў), далей: вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы — «Румлёва" — Румлёўскі праспект — праспект Касманаўтаў - «Гродна Азот». У зваротным кірунку: «Гродна Азот» — праспект Касманаўтаў - Румлёўскі праспект — «Румлёва» — праспект Янкі Купалы — вул. Перамогі - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Кастрычніцкая і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка»: «Хімвалакно» — вул. Славінскага — праспект Кляцкова — праспект Янкі Купалы — вул. Перамогі - вул. Гарнавых — вул Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава -вул. Кастрычніцкая і далей без зменаў.У зваротным кірунку: «Дзевятоўка» — вул. Сацыялістычная (без зменаў), далей: вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова — вул. Славінскага — «Хімвалакно»;
  • маршрут № 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот»: «Дзевятоўка» — вул. Сацыялістычная (без зменаў), далей: вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы — «Румлёва" — Румлёўскі праспект — праспект Касманаўтаў - «Гродна Азот».У зваротным кірунку: «Гродна Азот» — праспект Касманаўтаў - Румлёўскі праспект — «Румлёва» — праспект Янкі Купалы — вул. Перамогі - вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — вул. Кірава — вул. Кастрычніцкая і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 13 «Фолюш — Вуліца Перамоганосная» зменіцца на маршрут № 13 «Фолюш — Вуліца Маладзёжная»: «Фолюш» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Маладзёжная — «Вуліца Маладзёжная». У зваротным кірунку: «Вуліца Маладзёжная» — вул. Кірава і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 19 «Дзевятоўка — Вуліца Перамоганосная» зменіцца на № 19 «Дзевятоўка — Маладзёжная»: «Дзевятоўка» — вул. Карла Маркса (без зменаў), далей: вул. Маладзёжная — «Вуліца Маладзёжная». У зваротным кірунку: «Вуліца Маладзёжная» — вул. Кірава і далей па сваім маршруце;
  • маршрут № 1 «Фолюш — Азот» курсіраваць не будзе.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024