Навіны

Вандруеце па Беларусі? Час дзяліцца фота: Фэст экскурсаводаў абвяшчае конкурс «Помнікі побач»

Сёлета не адбыліся экскурсіі ў межах традыцыйнага Фэста экскурсаводаў у сувязі з пандэміяй COVID-19. З той жа прычыны вымушана адмененыя большасць арганізаваных вандровак па Беларусі. Шмат хто зараз застаецца ў самаізаляці ці на каранціне. Але нашыя помнікі гісторыі, культуры, дойлідства і прыроды застаюцца побач і патрабуюць нашай увагі. Арганізатары фэсту разам з партнёрамі абвесцілі фота-відэа конкурс «Помнікі побач».

Даставайце свае фота-вiдэа архiвы i дзялiцеся сваiмi знаходкамi i ўражаннямi!

Умовы конкурса

1. Абраць свае фота (ад 1 да 5) ці відэа (да 5 хв.), дзе адлюстраваны помнік гісторыі, культуры, дойлідства ці прыроды Беларусі.

Гэта можа быць што заўгодна — камень цi балота, дот цi могілкі, каплiца ці замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць з вамі, вашымі блізкімі або проста сэлфі.

Дасылаць трэба ў дастаткова добрай якасці (пажадана не менш за 400*600 пікселей).

2. Зрабіць кароткае апісанне гэтага помніка (2−5 сказаў).

3. Абавязкова дадаць кароткую ўласную гісторыю, звязаную з вашай вандроўкай, цi вашы ўражанні, цi сямейную легенду, ці нават уласны верш.

4. Апублiкаваць у сваіх сацыяльных сетках: Facebook, ВКонтакте, Instagram, — з хэштэгам #помнікіпобач цi #pomnikipobach.

Публікацыяў ад аднаго ўдзельніка можа быць некалькі, але ў адной публікацыі - адзін помнік. Калі аўтараў фота, відэа і апісанняў некалькі, пазначце ўсіх. Мы жадаем ведаць усіх герояў нашага конкурсу.

Прызоў будзе некалькі, па адным ад кожнага з арганізатараў.

Пры вызначэннi пераможцаў кожны з арганiзатараў будзе прымаць рашэнне самастойна. Сярод iншага, будуць улiчвацца такія крытэрыi:

  • помнiк малавядомы, а лепш — зусiм не вядомы;
  • цiкавае месца, якое знаходзiцца зусiм побач, але звычайна людзi праходзяць мiма, не звяртаючы на яго ўвагі;
  • крэатыўнасць падачы матэрыялу (незвычайны ракурс, выбiтная гiсторыя).

Арганізатары і партнёры конкурса:

Каб сачыць за падзеямi, не прапусцiць абвесткі і вынiкi конкурсу, вы можаце падпiсацца на навiны гэтых суполак.

Даты правядзення конкурса: з 10.06.2020 па 31.07.2020.

Заклiкаем вас найперш разбіраць архівы сваіх ранейшых вандровак па Беларусі. А калі вы ўсё ж выходзіце на пешаходную ці роварную прагулку альбо вандруеце з сямьёй, захоўвайце ўсе правілы бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання!

Чытайце таксама: Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024