Выставу старых фотаздымкаў адкрылі 3 чэрвеня ў міжнародны дзень ровара. Больш за 20 фотаздымкаў 1930−40-х гадоў зараз упрыгожваюць фасад і залу гандлёвага цэнтра.
Фотаздымкі на выставу прадставіў журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч. Гэтыя здымкі ён збіраў на працягу апошніх трох гадоў. Некаторыя з іх увайшлі ў яго кнігі.
«Мы пачынаем супрацоўнічаць з гандлёвымі цэнтрамі. У пачатку сакавіка рабілі выставу фотаздымкаў гродзенак міжваеннага перыяду ў гандлёвым цэнтры „OldCity“, а да дня ровара далі фатаграфіі для „Kazzarma Mall“, у асноўным звязаныя з роварамі. Я думаю, гэта наш не апошні сумесны праект з гандлёвым цэнтрам. Будынак знаходзіцца ў былым ваенным гарадку, які забудоўваўся ў пачатку 20 стагоддзя. У архівах гродзенцаў захаваліся фатаграфіі гэтага месца ў розныя гады», — распавёў Руслан Кулевіч.
Магазін ровараў «Foxter» у гандлёвым цэнтры «Kazzarma Mall», натхніўшыся фатаграфіямі на выставе, плануе ўзнавіць даваенны гродзенскі ровар «Нёман».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…