Аурелиюс Верига. DELFI / Domantas Pipas
Міністр аховы здароўя Літвы Аурелиюс Вярыга лічыць, што цяпер было б рызыкоўна адкрыць мяжу з Беларуссю, піша delfi.ru.
«Адкрывацца з Беларуссю зараз было б вельмі рызыкоўна, як і з Расіяй ці яшчэ з некалькімі іншымі краінамі, якія, на мой погляд, гуляюць у вельмі рызыкоўную гульню», — сказаў А. Вярыга радыёстанцыі Ziniu radijas 11 чэрвеня.
Па словах А. Вярыгі, рызыкоўнай і неапраўданай з’яўляецца стратэгія краін дазволіць заразіцца вялікай часткі папуляцыі, каб паспрабаваць сфармаваць масавы імунітэт. А. Вярыга таксама сказаў, што спачатку трэба сканцэнтравацца на аднаўленні паездак і адкрыцці межаў унутры шэнгенскай прасторы, дзе выкарыстоўваюцца падобныя меры для ўтаймавання пандэміі.
«З любымі такімі краінамі, як Беларусь, дзе хваробу і адмаўляюць, і гучыць вельмі дзіўная рыторыка, я думаю, вельмі небяспечна спяшацца адкрываць межы», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Беларусі Уладзімірам Каранікам абмеркаваў магчымасці другой хвалі пандэміі.
«Так, пакуль не зусім гэта ясна, зразумела і іншае. Але калі другая хваля, то наш шлях — гэта абсалютна той шлях, якім павінны былі ісці ўсе дзяржавы», — цытуе Аляксандра Лукашенка БелТА.
Уладзімір Каранік ў сувязі з гэтым адзначыў, што эксперты, калі аналізуюць, напрыклад, шлях Швецыі, у якасці асноўнай перавагі называюць тое, што гэта тыя мерапрыемствы, якія могуць праводзіцца неабмежавана доўга.
Швецыя, ў адрозненне ад іншых краін Еўропы, як і Беларусь, не абвяшчала афіцыйнага карантыну. Замест гэтага там заахвочвалі грамадзян заставацца дома, калі яны хварэюць, і падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю на публіцы. Паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, на 11 чэрвеня там захварэлі на каранавірус 48 288 чалавек, памерла 4 814. Насельніцтва краіны — крыху больш за 10 млн чалавек.
Швецыі павінна была з самага пачатку прымаць больш маштабныя меры па барацьбе з пандэміяй каранавіруса, прызнаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Sveriges radio («Шведскае радыё») галоўны эпідэміёлаг краіны Андэрс Тэгнэл, піша dw.com.
Калі б Швецыя сутыкнулася з той жа хваробай з тым жа узроўнем ведаў, якім яна валодае сёння, то краіна выбрала б стратэгію «якая знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне паміж тым, што зрабіла Швецыя, і тым, што зрабіў астатні свет».
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…