Святлана Ціханоўская, прэтэндэнтка ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, абвесціла, што здымае свае пікеты па зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах на 12−14 чэрвеня. Ці адновяцца яны з панядзелка, яна не сказала.
Жонка арыштаванага блогера Ціханоўскага запісала відэазваротак да сябраў сваёй ініцыятыўнай групы. Там яна патлумачыла такое рашэнне вялікай колькасцю правакацый і затрыманняў на пікетах:
«Паверце, ні адзін сабраны подпіс не варты таго, каб цярпелі вы і вашы сем'і».
Збор подпісаў працягнецца ў рэгіёнах, бо там не збіраецца такая вялікая колькасць людзей. Яна падзякавала сваёй ініцыятыўнай групе за «тытанічную працу».
«Мы пададзім столькі подпісаў, колькі ўжо сабралі», — сказала Святлана.
Па законе подпісы за вылучэнне кандыдатам на выбары можна збіраць да 19 чэрвеня, гэтая ж дата — апошні дзень здачы подпісаў у ЦВК.
Блогер Аляксандар Кабанаў, прэс-сакратар групы Ціханоўскай, пацьвердзіў для «Радыё С**бода», што збіраць подпісы ў Мінску і абласных гарадах на пікетах ня будуць да канца тыдня, бо асцерагаюцца правакацый. Ён кажа, што пра пагрозы сабе і непасрэдна Святлане нічога не ведае.
«Больш увагі ўдзелім рэгіёнам, там бясьпечней», — дадае ён.
Колькі дакладна сабралі подпісаў за вылучэнне Ціханоўскай, Кабанаў цяпер не можа сказаць, ідзе падлік, але ён мяркуе, што 100 тысяч ужо мусіць быць.
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…