У сувязі з эпідэмічнымі абставінамі сёлетні аздараўленчы сезон для школьнікаў пачнецца пазней. Летнікі ў ваколіцах Гродна пачнуць працаваць ад 1 ліпеня. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня гарвыканкама на сустрэчы ў дзіцячым хоспісе 9 чэрвеня.

Сёлета гродзенскіх дзяцей прымуць"Бярозка", «Зорька», некалькі лагераў у Азёрах, а таксама школьныя аздараўленчыя лагеры.

Плануецца, што пастаянныя супрацоўнікі летнікаў будуць працаваць «вахтамі». Такія меры прадугледжаны, каб мінімізаваць небяспечныя кантакты па-за межамі лагераў.


Чытайце таксама: Маска ў кішэні. Як мы перасталі баяцца каранавіруса і чаму ў гэтым няма нічога добрага


У лагеры «Зорька» на Юбілейным возеры ў гэтым сезоне з’явілася два новыя корпусы. Яны змогуць прыняць дадаткова па 30 дзяцей у кожную з чатырох зменаў.

Па словах старшыні гарвыканкама, сродкі на іх будаўніцтва зарабілі на суботніках. Новыя карпусы маюць ацяпленне і могуць выкарыстоўвацца нават зімой.

У «Зорьке» пабудовы пройдуць тэставанне. Калі яно пакажа добрыя вынікі, такія ж карпусы пабудуюць для аднаўлення закрытых раней летнікаў паблізу Гродна. Найперш Мечыслаў Гой казаў пра адбудову лагера ў Пышках ад прадпрыемства «Белкард».


Чытай больш: