Фельчар з Ліды Павел Палейчык, якому не працягваюць кантракт на працы, сабраў 20 360 рублёў, хоць планаваў сабраць 2 000. Ён падзякаваў усіх, хто яму ахвяраваў грошы, і закрыў збор.
За два дні яму скінуліся 1 440 чалавек. Частку грошай Павел плануе аддаць на дабрачыннасць і дапамогу іншым людзям.
«Мы закрываем збор, бо сума ўжо непрыстойная велізарная, а людзі працягваюць папаўняць рахунак. УСІМ ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ ЗА ПАДТРЫМКУ!!! Нечакана збор атрымаўся ашаламляльным, таму пакуль планаў па выкарыстанні грошай няма, але частка абавязкова пойдзе на дапамогу іншым і дабрачыннасць. Яшчэ раз усім-усім вялікі дзякуй!" — напісаў медык на molamola.by.
8 чэрвеня стала вядома, што медыку не падоўжаць кантракт, які заканчваецца 9 ліпеня. Праблемы на працы ў фельчара пачаліся пасля сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. На стрыме ў блогера Павел выказаўся пра эпідэмію ў горадзе і сітуацыю ў бальніцы. Лідскага фельчара асудзілі на сем сутак.
Дзе цяпер будзе працаваць, медык пакуль не ведае. У Лідзе ёсць прыватны медцэнтр, але, па словах Паўла, туды так проста не прабіцца. Жонка Юлія, якая таксама працуе лекарам у раённай бальніцы, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…