На ўчастку плошчай 34 соткі ў Баранавічах-1 узвядуць 1−2-павярховы будынак грамадскага прызначэння. У ім размесцяцца аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, будуць аказваць бытавыя паслугі, піша grodnonews.by.
Права арэнды гаспадар набыў за пачатковую цану продажу 15 172 рубля плюс пяць працэнтаў па ўмовах здзелкі. У Баранавічах цяпер існуе адзін прыватны магазін «Май».
На падобных умовах прадалі зямельны ўчастак плошчай крыху больш за адзін гектар на вуліцы Гарнавых. Адзіны ўдзельнік аўкцыёну набыў права арэнды тэрмінам на 50 гадоў за 258 618 рублёў.
На ўчастку, які знаходзіцца недалёка ад абласной філармоніі, па ўмовах аўкцыёну мяркуецца будаўніцтва аб’екта грамадскага прызначэння. Будынак вышынёй да 5 паверхаў можна ўзводзіць па індывідуальным праекце.
Прададзеныя былі і адкрытыя пляцоўкі на Савецкай плошчы і вуліцы Ліможа.