Навіны

За суткі фельчару з Ліды сабралі 18 тысяч рублёў дапамогі. Яго звальняюць праз удзел у стрыме

Бліжэй да вечара 8 чэрвеня на платформе molamola.by з’явілася абвестка пра збор сродкаў на дапамогу сям'і лідскага лекара Паўла Палейчыка. Літаральна за суткі для яго сабралі 18 160 рублёў.

На момант публікацыі фельчара лідскай хуткай падтрымалі грашыма 1273 чалавекі.

«Мне, фельдшеру ССМП, Палейчику Павлу, не продлили контракт в связи с моей активной гражданской позицией. 9 июля последний день работы в Лидской ЦРБ. Всем, кто неравнодушен и желает помочь, я и моя семья будем благодарны», — напісана ў абвестцы аб зборы.

Што здарылася

Паўлу паведамілі пра звальненне пасля таго, як ён адбыў сем сутак арышту за ўдзел у стрыме з Ціханоўскім. Праз месяц, 9 ліпеня, у яго сканчаецца пяцігадовы кантракт, і новы заключаць не будуць.

«Паведамілі без тлумачэння прычыны. Месяц дапрацоўваю, і ўсё. Кіраўніцтва сказала: пасядзіш дома, падумаеш», — дзеліцца доктар.

За гады, што фельчар працаваў у бальніцы, у яго была толькі адна вымова. Яму трэба было адвезці бацьку ў паліклініку, таму Павел адпрацаваў паўзмены і папрасіў іншага калегу падмяніць яго. Але кіраўніцтва палічыла гэта за прагул.

Ён збіраўся і далей працаваць на «хуткай», але куды пайсці цяпер, не ведае.

На стрыме ў блогера Сяргея Ціханоўскага Павел выказаўся пра эпідэмію ў горадзе і сітуацыю ў бальніцы.

Чытайце таксама: Фельчар хуткай дапамогі з Ліды: сітуацыя нашмат горшая за афіцыйныя звесткі

Павал кажа, што калегі яго вельмі падтрымліваюць і напісалі калектыўны ліст да кіраўніцтва у яго абарону. Падпісалася каля 70 чалавек. У Лідскай ЦРБ працуе доктарам-рэаніматолагам жонка Палейчыка — ён непакоіцца, што ў яе таксама могуць пачацца праблемы, піша euroradio.fm. Цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку.

Чытайце таксама: Агучылі абвінавачванне Ціханоўскаму. Яму пагражае да трох гадоў турмы

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025