Навіны

«Захаванне бяспекі і стабільнасці». Спартсмены, кіраўнік і шматдзетная маці зноў выказаліся пра выбары-2020 у дзяржпрэсе

«Нашчадкам салдат Вялікай Перамогі важна захаваць тыя каштоўнасці, за якія змагаліся нашыя дзяды і прадзеды». Выказванні пра выбары-2020 зноў з’явіліся ў рубрыцы «Меркаванні» «Гродзенскай праўды».

У тэкстах лаюць нейкіх ананімных «апанентаў», але канкрэтных імёнаў і прозвішчаў няма. Фігуруюць толькі словы «стабільнасць», «спакой», «упэўненасць у заўтрашнім дні». Пішуць і пра негатыўны прыклад «суседзяў», але якіх менавіта, не ўдакладняецца.

Яўген Назарэвіч: «Выбар на карысць захавання бяспекі і стабільнасці»

«Мірнай» і «квітнеючай» краінай «з моцным народам і сваім шляхам» называе Беларусь Яўген Назарэвіч, шматразовы чэмпіён Беларусі, свету і Еўропы па гіравым спорце, рэкардсмен Кнігі Гінеса па гіравым марафоне, майстар спорту Беларусі міжнароднага класу па гіравым спорце.

— На мой взгляд, сейчас в обществе происходит много противоречивых и провокационных событий. Хочется, чтобы люди сделали осознанный выбор в пользу сохранения безопасности и стабильности, не ведясь на неоднозначные призывы, — напісаў спартсмен.

Чытайце таксама: Еще одного члена инициативной группы Тихановской в Гродно задержали во время сбора подписей

Яўген Назаревіч, шматразовы чэмпіён Беларусі, свету і Еўропы па гіравым спорце, рэкардсмен Кнігі Гінеса па гіравым марафоне

Аляксандр Грабовік: «Захаваць тыя каштоўнасці, за якія змагаліся нашыя дзяды і прадзеды»

Выбары — важная кампанія, якая тычыцца кожнага грамадзяніна, сказаў Аляксандр Грабовік, майстар спорту міжнароднага класу па грэка-рымскай барацьбе, шматразовы чэмпіён Беларусі, пераможца і прызёр еўрапейскіх і сусветных першынстваў. Ад гэтага залежыць бяспека, законнасць, узровень занятасці, развіццё адукацыі і медыцыны.

Як спартсмену яму важна развіццё ўзаемаадносін з усімі дзяржавамі, спартыўная інфраструктура, першынствы сусветнага маштабу ў Беларусі. Краіна займае годнае месца ў сусветнай спартыўнай супольнасці дзякуючы сацыяльна арыентаванай палітыцы.

Аляксандр Грабовік хоча, каб яго дзеці жылі ў спакойнай краіне і былі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні.

— Возможно, это звучит слишком пафосно, но в современном мире этим может похвастаться не каждая страна. Яркий пример — наши соседи. И не нужно быть в авангарде политических событий, чтобы понимать ценность мира. А нам, потомкам солдат Великой Победы, особенно важно сохранить те ценности, за которые сражались наши деды и прадеды.

Чытайце таксама: ВОЗ прокомментировала проведение парада в Беларуси

Аляксандр Грабовік, майстар спорту міжнароднага класу па грэка-рымскай барацьбе

Анатоль Бяляўскі: «Стабільнасць, бяспека, упэўненасць у заўтрашнім дні»

Чалавек з добрымі заробкам, сацыяльным пакетам і ўмовамі працы адчувае сябе годна, упэўнена і робіць шчаслівымі сваіх блізкіх, лічыць Анатоль Бяляўскі, дырэктар ТАА «Праймілк» (Шчучын).

На «Праймілк» працуюць 170 чалавек і атрымліваюць высокую зарплату, маюць медыцынскую страхоўку, субсідыі на харчаванне, ганарацца поспехамі калектыву, сказаў дырэктар. Дзяржава аказвае малому і сярэдняму бізнесу велізарную падтрымку, лічыць ён.

 — Что касается погоды в нашем общем доме Беларуси, мое мнение таково: от добра добра не ищут. Стабильность, безопасность, уверенность в завтрашнем дне, возможность развиваться и чувствовать государственную поддержку дорогого стоят. Я против любых деструктивных шагов, недальновидности, бездеятельности и экстремизма.

Для меня важно, чтобы моя страна крепла экономически и развивала взаимоотношения с другими государствами, чтобы мои дети, получив достойное образование, могли путешествовать по всему миру, но всегда возвращались в городок детства, а щучинские спортсмены, которых мы всячески поддерживаем, прославляли нашу Беларусь на состязаниях мирового уровня. Пусть то, что создавалось десятилетиями, преумножится и служит во благо всем нам, — напісаў дырэктар.

Анатоль Бяляўскі, дырэктар ТАА «Праймілк» (Шчучын).

Вольга Ляўко: «Я супраць таго, каб людзей натоўпамі склікалі на плошчы»

Шматдзетныя сем'і маюць права на атрыманне сямейнага капіталу, магчымасць пабудаваць жыллё ў кароткія тэрміны. Кожны год для шматдзетных сем’яў будуецца ўсё больш кватэр, што кажа аб стабільнасці дзяржавы, лічыць Вольга Ляўко, шматдзетная мама з Гродна, узнагароджана ордэнам Маці.

Чытайце таксама: Из семьи в Гродно забрали двоих детей и хотят забрать новорожденную. В ситуацию вмешались церковь и волонтеры

 — Я против того, чтобы людей толпами созывали на площади, где пикеты, которые изначально декларируются как мирные, перерастают в громкие митинги с разжигаемым недовольством, с какой-то странной атрибутикой, — лічыць Вольга.

Вольга Ляўко, шматдзетная мама з Гродна, ўзнагароджана ордэнам Маці
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024