Навіны

За гродзенскіх валанцёраў у хоспісе, якія шылі камбінезоны для медыкаў, заступіўся Мечыслаў Гой

Канфлікт у гродзенскім дзіцячым хоспісе, які пагражаў спыніць валанцёрскую дапамогу медыкам, вырашыўся. У сітуацыю ўмяшаўся старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, піша «Радыё С**бода».

Найбуйнейшая валанцёрская пляцоўка, дзе шыюць засцерагальныя сродкі, аказалася пад пагрозай закрыцця. Валанцёры раней працавалі на базе Гродзенскага дзіцячага хоспіса ў майстэрні людзей з інваліднасцю. За месяц там пашылі каля 700 камбінезонаў. Усё бясплатна перадавалі медыкам.

19 траўня намеснік галоўнага лекара Гродзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Алег Перагарулька прапанаваў майстэрні з’ехаць у іншае месца, бо яна перашкаджае паліклініцы, у якой месціцца хоспіс. Пераязджаць майстэрні не было куды.

Чытайце таксама: Шоперы з супрэматычным прынтам. Як гэта выглядае і хто іх шые

На наступны дзень пра сітуацыю даведаўся старшыня Гродзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой. Ён прыехаў у хоспіс і паабяцаў валанцёрам пляцоўку з безбар’ерным асяроддзем, бясплатна. Прапанавалі памяшканне ў лесапарку Пышкі, зрабілі там рамонт.

Як паведаміла каардынатарка майстэрні людзей з інваліднасцю Святлана Пінчук, яны ўжо пераехалі ў новае памяшканне. Цяпер даводзяць яго да ладу, прыбіраюць, перавозяць мэблю. І ўжо зноў шыюць ахоўныя камбінезоны.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс працуе і надалей па ранейшым адрасе.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…

7 лістапада 2024