Навіны

«У 63 гады мяне хочуць зрабіць хуліганкай». На пенсіянерку з Гродна завялі адміністрацыйную справу

Станіслава Дамшэль 29 траўня прыйшла на Савецкую плошчу ў Гродне, каб паставіць подпіс за вылучэнне Святланы Ціханоўскай. Калі пачаліся затрыманні, да ног жанчыны ўпаў супрацоўнік міліцыі. Другі, са слоў Станіславы, штурхнуў яе і парваў сумку. Зараз Станіславу абвінавачваюць у хуліганстве, да яе дадому прыходзяць супрацоўнікі міліцыі.

Жанчына не выходзіць да супрацоўнікаў і не верыць ім. Ніякіх дакументаў у міліцыянтаў яна не брала. Кажа, наслухалася і наглядзелася за апошні час.

9 чэрвеня да яе прыходзілі тройчы: першы раз міліцыянт у форме, потым два разы супрацоўнікі ў цывільным адзенні. Размаўлялі з ёй праз дзверы, а потым праз балкон.

Па словах Станіславы, прыходзіў не ўчастковы — яго яна ведае. Ніякіх дакументаў супрацоўнікі не паказвалі. Жанчына кажа, што спачатку ёй прапаноўвалі праехаць з імі, а ў другі раз сказалі, што супраць яе завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 17.1 КаАП. Яе вінавацяць у дробным хуліганстве.

«Да іх толькі выйдзі - адразу затрымліваюць. А я на самаізаляцыі дома і нікога не пускаю, — кажа Станіслава. — Я ім сказала, што нікому нічога не павінна і падпісваць нічога не буду. За ўсё сваё жыццё ні аднаго чалавека не ўдарыла і не пакрыўдзіла. За што на мяне завялі справу?»

Станіслава Дамшэль знаходзіцца дома на ізаляцыі

«У гэты дзень [29 траўня] я нечакана стала сведкай, калі бедны і маленькі міліцыянт ўпаў да маіх ног. А другі, яго калега, як я памятаю, так уцякаў, што штурхнуў мяне з усёй сілы, кінуўшы сябра на асфальце і крычаў ў рацыю „АМАП! АМАП!“. Парваў мне сумку. Ён бачыў, што яго сябар валяецца на асфальце, але яму было ўсё роўна. Я была ў шоку ад усяго гэтага і добра, што мяне ззаду нехта падтрымаў. Так бы і я ўпала. Зараз у 63 гады мяне хочуць зрабіць хуліганкай».

Станіслава кажа, што міліцыянт, з якім яна мела зносіны праз балкон 9 чэрвеня, здаўся ёй адэкватным. Ён распавёў жанчыне, у чым яе абвінавачваюць, і запісаў яе паказанні на дыктафон.

«Ён мне сказаў, што паводле гэтага артыкулу мне пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або 15 сутак арышту. Вось толькі за што ўсё гэта?»

Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?

У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.

Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.

Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на ​​гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.

У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024