Навіны

«Адмарожаныя шукальнікі прыгод на дупу». Актывісты патрабуюць вынесці папярэджанне «СБ-Беларусь Сегодня»

1 чэрвеня на старонцы выдання «СБ. Беларусь Сегодня» ў Facebook з’явіўся рэпост, дзе беларусаў, якія падтрымліваюць альтэрнатыўных кандыдатаў, называюць «адмарожанымі шукальнікамі прыгод на дупу». Гэта экстрэмісцкая публікацыя, палічылі актывісты «Грамадзянскага Форуму».

Гаворка ідзе пра рэпост публікацыі Міхаіла Малаша, якога «СБ. Беларусь Сегодня» прадставілі як палітычнага аналітыка, які выказаўся пра «перспектывы майданаў на Беларусі».

«Вот столько в 2-миллионном Минске политизированного оппозиционно-протестного меньшинства. Это оппозиционный ТУТ.Бай снял со своего квадракоптера сбор подписей за выдвижение в кандидаты в Президенты. (правда, если милиция начнёт стрелять в воздух и подгонять автозаки, их количество сократится раз в 20. Останется сотни полторы отмороженных искателей приключений на жопу. Можете сами по этому снимку заценить перспективы майданов в Белоруссии», — напісаў ён.

«Матэрыял падахвочвае праяўляць гвалт»

У тэксце прысутнічае разважанне на тэму «міліцэйскай стральбы і падгону аўтазакаў» на законнае мерапрыемства па зборы подпісаў. Актывісты лічаць, што ў гэтым відавочна прасочваецца пагроза бяспецы грамадзян, якія маюць права на свабоду думкі згодна з арт.33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Матэрыял падахвочвае праяўляць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія маюць права на свабоднае волевыяўленне, паведамілі актывісты.

Беларусы, якія ўдзельнічаюць ў важным палітычным працэсе, названыя «адмарожанымі шукальнікамі прыгод на дупу», што дыскрымінуе насельніцтва, якая хоча праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і палітычны ўдзел, дадалі актывісты.

Інфармацыя шкодзіць дзяржаўным інтарэсам

Актывісты стварылі петыцыю, дзе просяць Міністэрства інфармацыі вынесці папярэджанне газеце «СБ. Беларусь Сегодня». Петыцыю на раніцу 9 чэрвеня падпісалі 439 чалавек.

Актывісты накіруюць зварот у Мінінфармацыі, дзе папросяць вынесці афіцыйнае папярэджанне выданню пра парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусі, а таксама ліквідаваць парушэнні і апублікаваць абвяржэнне.

Распаўсюджаная інфармацыя шкодзіць дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, лічаць актывісты «Грамадзянскага Форуму».

«Грамадзянскі форум» — рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя з дваццацігадовай гісторыяй. «Грамадзянскі форум» праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Дзейнасць арганізацыі таксама накіравана на абарону правоў студэнтаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025