Новости

Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта

Пачалося грамадскае абмеркаванне праекта новага мікрараёна на Фолюшы ў раёне вуліц Соламавай і Хвойнай і ракі Ласасянкі. Жылыя дамы з’явяцца на месцы былой вайсковай часткі. Мікрараён разлічаны на 5350 жыхароў.

Плошча будучага мікрараёна — 85 га. Паводле плана, там пабудуюць жыллё агульнай плошчай у 142,3 тыс. кв. м. — усяго 2050 кватэр.

Будаваць будуць на тэрыторыі паміж шматкватэрнай жылой забудовай на поўначы і ўсходзе, камунальнай забудовай уздоўж вуліцы Суворава, рэчкай Ласасянка і дзейнай вайсковай часткай.

Для мікрараёна пабудуюць школу на 653 вучні (на візуалізацыі - ярка-чырвонага колеру), дзіцячы садок на 260 месцаў (на малюнках — жоўты), крамы і паліклініку, разлічаную на 145 пацыентаў за змену. Першыя паверхі жылых дамоў будуць аддадзены пад аб’екты абслугоўвання.

Уздоўж Ласасянка запланаваная зона для шпацыраў і дзіцячы пляж, некалькі дзіцячых пляцовак, стадыён і дзве пляцоўкі для выгулу сабак.

Каля перасячэння вуліцы Фолюш і Хвойнай пабудуюць шматузроўневы паркінг на 500 месцаў.

На тэрыторыі будучай забудовы знаходзяцца 84 аб’екты, якія належаць розным арганізацыям: ААТ «Чайка», Гродзенскаму цэнтру нерухомасці, «Ваенсэрвісу», УЖРЭП Кастрычніцкага раёна; адзін з карпусоў ГрДУ. Большасць з будынкаў знясуць, некаторыя рэканструююць пад аб’екты грамадскага прызначэння.

Праект распрацаваны ў адпаведнасці з генпланам Гродна.

Чытайце таксама: Прэзідэнт скарэктаваў генеральны план Гродна

З праектам дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і ракі Ласасянка ў Гродне можна азнаёміцца ​​на першым паверсе ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва (плошча Тызенгауза, 3) да 19 чэрвеня і на сайце гарвыканкама.

Заўвагі і прапановы можна дасылаць да 29 чэрвеня ў Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна, arhitektura@gorod.grodno.by ці праз сервіс «Электронные обращения» на grodno.gov.by) або ва Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна, тэл. 72 02 71 — сакратар камісіі Барэйка Вольга Уладзіміраўна). Вынікі падвядуць на пасяджэнні камісіі Гродзенскага гарвыканкама 6 ліпеня 2020 года.

Чытайце таксама:
У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324

Жылы квартал на Белуша пабудуюць. Абмеркаванні прайшлі - заўваг не паступіла

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025