На 9 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 50 265 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаны 24 506 пацыентаў, 282 чалавекі з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі выявілі 812 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 626 пацыентаў выпісалі.
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 644 160 тэстаў. За апошнія суткі — 11 126, з іх 7,3% былі станоўчымі.
Сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў свеце пагаршаецца, хоць у Еўропе яна паляпшаецца, адзначыў на брыфінгу генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус, піша ТАСС.
«ВОЗ атрымала паведамленні аб амаль 7 млн выпадках [заражэння каронавірусам] ў свеце і пра амаль 400 тыс. памерлых», — сказаў ён.
«Амаль 75% учорашніх выпадкаў адносяцца да 10 дзяржаў, у асноўным у Амерыцы і Паўднёвай Азіі, — адзначыў ён. — Мы бачым таксама, што расце колькасць выпадкаў COVID-19 у раёнах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі», — сказаў кіраўнік СААЗ.
9 чэрвеня СААЗ склікае анлайн-нараду па адсочванні кантактаў тых,. хто заразіўся каранавірусам, са здаровымі. Кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што адсочванне кантактаў «застаецца асноўным элементам рэагавання» на пандэмію. Разам з тым лічбавыя інструменты кантролю «могуць быць праблематычнымі для прыватнай жыцця».
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…