Юлію Карначаву затрымалі 8 июня прыкладна ў 16:30, калі яна збірала на Савецкай плошчы подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі. Прычыну затрымання супрацоўнікі міліцыі не распавялі.
Затрымліваў члена ініцыятыўнай групы начальнік аддзела службы прафілактыкі Ленінскага РАУС Вадзім Налівайка. Куды павезлі Юлію Карначаву, пакуль невядома.
«Падышоў супрацоўнік міліцыі апрануты „па грамадзянцы“, паказаў пасведчанне і папрасіў Юлію прайсці з ёй, — распавядае валанцёр Павел. — Ён быў не адзін і ніякага супраціву з нашага боку ніхто не аказваў. Юлія спытала, чаму яе затрымліваюць. Ён сказаў, што растлумачыць ёй потым, пры гэтым дадаў, што „закрываць“ яе не будуць. Ну як такое можа быць? Маглі па позве выклікаць раніцай, але ім спатрэбілася яе затрымаць калі яна збірала подпісы».
Сябры ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гродне адзначаюць, што міліцыя аказвае на іх моцны ціск з пачатку кампаніі па зборы подпісаў. У Гродзенскім рэгіёне самая маленькая ініцыятыўная група Ціханоўскай — 7 чалавек. Каардынатара групы Дзмітрый Фурманава затрымалі яшчэ 29 траўня.
Юлію Карначаву адпусцілі ў 18:00. На яе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за 29 траўня па артыкуле 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства, караецца ад 2 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйным арыштам). Нібыта «жанчына замінала праезду аўтатранспарту, стукала па аўтамабілі рукамі, хапала за вопратку грамадзян і супрацоўнікаў міліцыі, спрабавала наўмысна задумаць патасоўку». З пратаколам Карначава не згодная. Калі яе выклічуць у суд, пакуль невядома.
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…