Летні амфітэатр і часовую сцэну пад адкрытым небам Тэатр лялек уладкаваў ва ўнутраным дворыку. Тут плануюць паказваць камерныя пастаноўкі для дзяцей, піша grodnonews.by.
На ўваходзе гледачам абавязкова апрацоўваюць рукі антысептыкам і выдаюць аднаразовую маску. Месцы ў зале — з улікам неабходнай сацыяльнай дыстанцыі.
Паказ спектакляў залежыць ад надвор’я. Таму раяць купляць квіткі непасрэдна перад пачаткам імпрэзы. А ў выпадку дажджу абяцаюць перанесці паказ у залу.
Што можна паглядзець у бліжэйшы час у летнім амфітэатры, глядзіце на сайце ў раздзеле афіша. Таксама на будучых выходных у тэатры лялек прадставяць прэм’еру — дзіцячы спектакль «Кто сказал „Мяў“?».