Кандыдаты выкарыстоўваюць перадвыбарчы перыяд, каб «дэстабілізаваць абстаноўку», а некаторыя з іх «не гатовыя да прэзідэнцтва». Так пра выбары прэзідэнта выказаліся ў «Гродзенскай праўдзе» некалькі начальнікаў, спартсмен і студэнтка.
У рубрыцы «Меркаванні» на сайце «Гродзенскай праўды» з’явіліся выказванні гродзенцаў пра выбары-2020. Яны ўсе надзіва падобныя.
За 25 гадоў Беларусь змянілася, а тыя, хто гэтага не бачыць, накіраваны на пошук негатыву, сказаў Іван Ціхан, майстар спорту міжнароднага класа, прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 і 2016 гадоў. Некаторыя кандыдаты не гатовыя да таго, каб быць прэзідэнтам, раней трэба было дасягнуць высокіх вынікаў. Цяпер важней за ўсё захаваць стабільнасць у краіне і прадухіліць спробы паўплываць на нашу незалежную палітыку.
— Вельмі цаню і падтрымліваю тыя намаганні, якія для гэтага робяцца ў нашай дзяржаве. А заклікі і спробы маніпуляваць людзьмі, якія мы, на жаль, бачым, улічваючы іх магчымыя негатыўныя наступствы, проста безадказныя, — лічыць спартсмен.
Выступленні кандыдатаў - гэта скандаванне пустых лозунгаў, якія не нясуць у сабе ніякіх канструктыўных ідэй, лічыць Алег Ушкевіч, генеральны дырэктар ААТ «Гроднажылбуд». Некаторыя з іх утрыраваны і прымяншаць дасягненні нашай краіны, а мы шмат дамагліся, сказаў Ушкевіч. Поспехі краіны дырэктар прапануе адсачыць на прыкладзе дасягненняў «Гроднажылбуда»: у 90-х будавалі менш 500 кватэр у год, а сёння каля 4000, сярэднямесячная зарплата супрацоўнікаў прадпрыемства — 1500 рублёў.
Некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты заклікаюць да агрэсіі, не задумваючыся аб наступствах і пра тое, што могуць пацярпець нявінныя людзі, сказала Марыя Шабашова, дырэктарка Гродзенскага абласнога тэатра лялек.
— Разбурыць — прасцей, а ці ёсць здольнасць і жаданне пабудаваць лепшае? Мір у доме і краіне, калі можна спакойна выходзіць на вуліцу, не баяцца за сваіх дзяцей, — вось сапраўдная каштоўнасць. А Беларусь, чым я заўсёды ганарылася і ганаруся, гэта мірная, спакойная краіна, дзе клапоцяцца пра грамадзян, — напісала дырэктарка.
Нават у пандэмію беларусы маюць працу і своечасова атрымліваюць зарплату, а мы карыстаемся паслугамі аховы здароўя, нашы дзеці бясплатна атрымліваюць адукацыю, узгадала дырэктарка.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
— Што трэба гэтым людзям? Чаго ім не хапае? Толькі невідушчы сёння не бачыць, як пайшла наперад наша Беларусь, як спакойна і камфортна ў ёй жыць. Кожны чалавек мае шырокія магчымасці праявіць сябе, і для гэтага не трэба выходзіць на мітынгі, трэба прымяніць свае сілы ў стваральным напрамку, — лічыць Аляксандр Філіповіч, галоўны ўрач Гродзенскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Пакуль маладыя людзі выказваюць сваю незадаволенасць на плошчах, у бальнічных палатах іх равеснікі-лекары змагаюцца за здароўе пацыентаў. Праца не застанецца незаўважанай, упэўнены галоўны ўрач. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы ў краіне створана сістэма аховы здароўя, «якая мае ўсе, каб на належным узроўні аказаць дапамогу людзям».
Віталія Селівончык, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, і яе сябры за пікетамі не сочыць. Яна ўпэўненая, што кожны мае права выказваць сваё меркаванне, але ў рамках заканадаўства.
— Нельга дапусціць, каб спосабы выказвання ўласнай пазіцыі выходзілі за рамкі захавання міру, спакою і бяспекі ў грамадстве. Гэта каштоўнасці, якія важныя для кожнага з нас, — упэўненая яна.
— Нам жыць у гэтай краіне, будаваць сваю будучыню, і хочацца адштурхоўвацца ад моцна стаячага, а не расхістана раз’яднанасцю ў соцыуме трампліна. І выбар мы павінны рабіць на карысць дабрабыту і стабільнай будучыні краіны.
У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.
Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.
Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.
У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.
Гродзенка засняла ў TikTok выкінутыя ў смецце прыборы, куфлі і чайны сервіз. Карыстальнікі абурыліся: хтосьці…
Урад вызначыў, калі ў Беларусі будуць адпачываць і працаваць у 2025 годзе. У гэтым годзе…
Самы распаўсюджаны артыкул, які ўжываюць да работнікаў "Гродна Азот", - арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх…
У Ваўкавыску на вул. Жолудзева знік чырвона-зялёны сцяг з аднаго з дамоў. Работнікі ЖКГ заўважылі…
У гродзенскай "Спецаўтагаспадарцы" падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і выдзелілі…
У самым цэнтры Гродна выставілі на продаж аднапакаёвую кватэру-малютку на Замкавай, 14. Усе яе вокны…