Навіны

Выпусьцілі хлопца, якога затрымалі ў Гродне разам з Ціханоўскім

20-гадовага Сяргея Калмыкова выпусьцілі зь СІЗА КДБ. Пра гэта С**бодзе паведаміла ягоная дзяўчына Ірына Федарэнка.

Хлопец патэлефанаваў ёй з тэлефону адваката і паведаміў, што ён на волі. Ірына пагаварыла зь Сяргеем літаральна пару сэкундаў. Як ён сябе адчувае, яна яшчэ ня ведае.

«Ён пазваніў, сказаў, што засумаваў, і што сёньня прыедзе», — пераказала дзяўчына.

Сяргей прыяжджае ў Горадню ноччу зь пятніцы на суботу (з 5 на 6 чэрвеня).

Сяргей Калмыкоў разам са сваёй дзяўчынай Ірынай Федарэнкай былі на Савецкай плошчы ў Горадні 29 траўня, дзе зьбіралі подпісы за жонку блогера Сяргея Ціханоўскага Сьвятлану. Гэта была іхная першая ў жыцьці палітычная акцыя. Раней яны не цікавіліся палітыкай, нават не хадзілі на імпрэзы кшталту сьвяткаваньня #БНР-100. Прыйшлі літаральна за 10 хвілін да таго, як пачаліся затрыманьні.

Пасьля затрыманьня Калмыкоў стаў падазраваным ў крымінальнай справе па ч. 3 арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Увечары каля 19.00 1 чэрвеня ў горадзенскай найманай кватэры, дзе жылі Сяргей і Ірына, адбыўся ператрус. Прыйшлі адзін сьледчы, два амапаўцы, двое панятых не з суседзяў і «чалавек, які праводзіў ператрус».

Паводле Ірыны, у хаце ператрэсьлі ўсе шафы на кухні, у пакоі, нават сьметніцу. Шукалі тэхніку, дакумэнты і ўлёткі, зьвязаныя зь Ціханоўскім. Пасьля таго, як дзяўчына пачала весьці відэаздымку, яна заўважыла, што да рэчаў сталі ставіцца больш ашчадна, класьці іх назад у шафы. Забралі старыя кнопачныя тэлефоны і флэшку Ірыны. Іншай тэхнікі дома не было. У той жа дзень прайшоў ператрус у бабкі Сяргея ў вёсцы ў Мастоўскім раёне, дзе хлопец прапісаны. У жанчыны хворае сэрца.

«У разгоне ўдзельнічаў сваяк з АМАПу». Гродзенка распавяла, як на пікеце затрымлівалі яе хлопца

Што адбылося ў Гродне ў дзень візіта Ціханоўскага?

У Гродне затрымалі палітычных актывістаў. Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — сябра ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскага апазналі ў сацсетках.

Затрыманні працягнуліся на наступны дзень. 30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне. Частку з іх перавезлі ў Мінск.

Гэта не спыніла ініцыятыўную групу Ціханоўскай. Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт. Узбуджаная крымінальная справа па факце гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Нягледзячы на ​​гэта, на наступныя дні да пікету Святланы Ціханоўскай выстраіліся чэргі — людзі стаялі, каб аддаць подпіс, нават пад дажджом.

Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых у Гродне палітычнымі вязьнямі.

У выніку пад удар патрапілі і выпадковыя людзі. Увечары 29 траўня ў сацсетках пачалося цкаванне выпадковага чалавека, якога прынялі за супрацоўніка органаў у цывільным, які ўдзельнічаў у затрыманні ў Гродне. У дзяржаўных СМІ з другога боку пачалося цкаванне 81-гадовай пенсіянеркі Галіны Філіпаўны, якая падчас стрыму з Савецкай плошчы выказалася супраць Лукашэнкі і ў падтрымку Ціханоўскіх. Пенсіянерку Станіславу Дамшэль, якая 29 траўня таксама была на Савецкай, абвінавацілі ў дробным хуліганстве, але яна не пусціла міліцыю да сябе дадому. Выпадковыя людзі былі і сярод затрыманых на плошчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024