Фота: pixabay.com
У Беларусі на 5 чэрвеня зарэгістраваныя 46 868 (+887) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выпісаныя 22 066 (+904) пацыентаў, памерлі 259 (+6) пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 597 013 (+11 948) тэстаў.
Прэзідэнт сказаў, што дасягненняў у краіны магло быць і больш, але вінаватая пандэмія. «Бяда навалілася з гэтай пандэміяй. Калі б яе не было, мы б спакойна жылі і працавалі», паведамляе president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка адказаў на папрокі тых, хто лічыць дзеянні Беларусі па барацьбе з каранавіруснай інфекцыі няправільнымі. «Нашы беларусы дзякуюць урачам, што мы змагаемся за кожнае жыццё, што ў нас на два парадкі менш смерцяў, чым у такіх жа краін і нашых суседзяў. Не, трэба кінуць камень у агарод. А што не так? Што ў нас не так, як у іншых? Што мы не ізалявалі і на каранцін не адправілі беларусаў? Што мы не абвясцілі каменданцкую гадзіну? Так сёння ўвесь свет пацвярджае, што Лукашэнка меў рацыю», — сказаў Прэзідэнт.
Швецыі павінна была з самага пачатку прымаць больш маштабныя меры па барацьбе з пандэміяй каранавіруса, прызнаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Sveriges radio («Шведскае радыё») галоўны эпідэміёлаг краіны Андэрс Тэгнэл, піша dw.com.
Калі б Швецыя сутыкнулася з той жа хваробай з тым жа узроўнем ведаў, якім яна валодае сёння, то краіна выбрала б стратэгію «якая знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне паміж тым, што зрабіла Швецыя, і тым, што зрабіў астатні свет».
Змяніць сваю пазіцыю Тэгнэла прымусіла вялікая колькасць ахвяр пандэміі ў краіне. На 5 чэрвеня ў Швецыі заразіліся каронавірусам 41 883 чалавекі, па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса. Памерлі 4562 чалавекі. Узровень смяротнасці ад каранавіруса ў Швецыі складае 43 пацыента на 100 000 насельніцтва і з’яўляецца адным з самых высокіх у свеце.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…