27 траўня памёр Дзмітрый Лебядзевіч, загадчык кафедры беларускай літаратуры. Ён быў інфікаваны COVID-19 і знаходзіўся ў цяжкім стане, паведамілі Hrodna.life тры крыніцы, у тым ліку калегі выкладчыка.
Дзмітрыю Лебедзевічу было 62 гады. Як доўга ён быў у цяжкім стане і быў на ШВЛ, невядома. Яго жонка, супрацоўніца універсітэта, прайшла лячэнне ад каранавіруса. Цяпер яна на бальнічным, паведамілі Hrodna.life калегі выкладчыка.
Загадчыка кафедры пахавалі 29 мая. Развітанне дапамаглі арганізаваць супрацоўнікі ўніверсітэта. Хавалі выкладчыка ў закрытай труне. Адпяванне і развітанне прайшло ў двары Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Памінкі не арганізоўвалі. «Шкада, што прыйшло не так шмат людзей, хаця ўсё было цалкам бяспечна», — сказаў Hrodna.life калега выкладчыка.
На 25 траўня сярод супрацоўнікаў і студэнтаў не было інфіцыраваных COVID-19 у цяжкай форме, паведамлялі раней Hrodna.life у прэс-цэнтры ГрДУ.
В университете им. Янки Купалы 20 случаев COVID-19. Сессия — в перчатках и масках
Дзмітрый Лебядзевіч — кандыдат філалагічных навук. Асноўная тэматыка яго публікацый — рэцэпцыя антычнай паэзіі ў беларускай і заходнееўрапейскай літаратуры.