Навіны

Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які ігнараваў каранавірус, у цяжкім стане

Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына трапіў у шпіталь з каранавірусам месяц таму. Ужо два тыдні ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней ён параноўваў каранавірус са звычайным грыпам.

«Ужо больш за два тыдні ксёндз Ян Пузына знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), уведзены ў штучную кому. Лекары кажуць, што стан яго здароўя стабільна цяжкі», — расказаў Hrodna.life прэс-сакратар Гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч.

Што здарылася з ксяндзом з Ашмян?

Нягледзячы на прынятыя ў беларускіх касёлах межы бяспекі, Пузына ў сваім прыходзе не адмяніў масавага цалавання крыжа ў Пальмовую нядзелю. У апошнюю нядзелю красавіка ён праводзіў там бежмаванне (мірапамазанне), хаця ў іншых касцёлах яго перанеслі на восень. У пачатку траўня ў ксяндза выявілі каранавірус.

Пасля шпіталізацыі ксяндза Пузыны касцёлы ў ашмянскім дэканаце былі зачыненыя на каранцін: не праводзіліся публічныя імшы і іншыя набажэнствы з удзелам вернікаў. Касцёлы былі адкрытыя для тых, хто хоча індывідуальна памаліцца. Цяпер яны ізноў адчыненыя для ўсіх, службы праходзяць у звычайным рэжыме.

«Святары і вернікі, якія наведваюць святыні, прытрымліваюцца ўсіх рэкамендацый біскупа гродзенскага, а таксама мясцовых уладаў і службы аховы здароўя», — расказаў ксёндз Юрый Марціновіч. Паводле яго словаў, усе каталіцкія святары ашмянскага дэканату здаровыя і адчуваюць сябе добра.

Вялікія ўрачыстасці цяпер не арганізуюць

Ксёндз Юрый лічыць, што сітуацыя з ксяндзом Янам паўплывала на касцёл. Усе святары і вернікі стараюцца строга захоўваць правілы гігіены.

Ва ўсіх парафіях устрымліваюцца ад арганізацыі рэлігійных урачыстасцяў і іншых мерапрыемстваў з вялікай колькасцю ўдзельнікаў.

«У святынях праходзяць толькі Імшы, на якіх прысутнічае не вельмі шмат людзей. Людзі застаюцца дома, шмат вернікаў удзельнічае ў нядзельнай і святочнай імшы анлайн. Усе душпастырскія акцыі і штогадовыя летнія ініцыятывы перанесены на пазнейчы час. Пакуль цяжка казаць пра канкрэтныя даты».

Удзельнічаць у імшы можна анлайн

З 17 траўня тэлеканал «Гродна Плюс» арганізуе штодзённыя трансляцыі багаслужэння з Фарнага касцёла. Трансляцыя імшы пачынаецца ў 15.00.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025