Навіны

Тэатр агню Ergo Bibamus можа страціць памяшканне з-за пандэміі і просіць падтрымкі ў гродзенцаў

Фаершчыкі з арганізацыі «Ergo Bibamus» могуць страціць памяшканне для фаер-школы, таму што за яго няма чым плаціць. З-за пандэміі школу не адкрылі. Фаершчыкі просяць гродзенцаў падтрымаць іх праз краўдфандынг.

З лістапада тэатр агню «Ergo Bibamus» арандуе малую спартыўную залу ў СШ № 6 Гродна. Аплачваць арэнду залы і камунальныя паслугі планавалі з грошай, выручаных за заняткі ў школе фаера. Набор дзяцей планавалі адкрыць у красавіку, але з-за пандэміі яго адклалі.

Запасным варыянтам падтрымання залы былі выступы на прыватных замовах. З-за каранавіруса заказчыкі іх адмяняюць.

Зараз у памяшканні заканчваюць рамонт.

 — З праблемай самі мы не справімся, таму вырашылі паспрабаваць сабраць грошы на MolaMola, — сказала Hrodna.life кіраўнічка тэатра агню «Ergo Bibamus» Анастасія Роўба.

У планах сабраць 2 000 BYN. Пакуль сабралі 595 BYN.

Чаму б не зарабляць на анлайн-занятках, пытаюцца ў каментарах на MolaMola. Па-першае, у інтэрнэце ёсць урокі ад сусветных гуру фаер-шоў, у якіх прасцей павучыцца, сказала Анастасія. Па-другое, патрэбны рэквізіт і свабодная прастора, каб пачаць займацца.

Школу фаера для дзяцей ад 10 гадоў усё ж плануюць адкрыць у пачатку восені. Павучыцца фаеру могуць і дарослыя, калі набяруцца групы.

Каго яшчэ можна падтрымаць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025