Фота: pixabay.com
У Беларусі на 3 чэрвеня зарэгістраваныя 45 116 (+861) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Ачунялі і выпісаныя 20 171 (+976) пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 248 (+5) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Усяго праведзена 573 699 тэстаў.
Пакуль ні адна краіна Еўропы не выпрацавала імунітэт да CОVID-19, заявіла старэйшы спецыяліст у пытаннях надзвычайных сітуацый Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Катрын Смолвуд, паведамляе ria.ru.
«Большасць краін Еўрапейскага рэгіёну да гэтага часу канстатуюць новыя выпадкі каранавіруса… можам сказаць, што няма ні адной краіны, пра якую можна было абвясціць, што яна валодае імунітэтам тут», — сказала яна на онлайн-брыфінгу бюро.
Пры гэтым спецыяліст адзначыла, што, напрыклад, у Італіі перадача віруса знаходзіцца пад кантролем.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…