Навіны

Каранавірус ўсё? Гродзенскія тэатры выходзяць з каранціну, а на Савецкай будуць канцэрты

Гродзенскія тэатры адкрываюцца пасля каранціну: Драмтэатар з сацыяльнай дыстанцыяй, а Тэатр лялек — у новым фармаце. Таксама на чэрвень запланаваныя канцэрты на балконе на вуліцы Савецкай, і ўжо на гэтых выхадных на Юбілейным паказваюць кіно.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр у чэрвені аднаўляе паказы. Там забяспечаць сацыяльнае дыстанцыяванне. Гледачоў просяць выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы: маскі і пальчаткі.

Тэатр пачынае працу з 3 чэрвеня: у малой зале пакажуць меладраму «Малые семейные преступления» рэжысёра Генадзя Мушперта. На 4 чэрвеня ў афішы для вялікай залы — камедыя «На всякого мудреца довольно простоты». Расклад для вялікай і малай залаў, а таксама на дзіцячыя спектаклі ёсць да канца чэрвеня, квіткі ўжо ў продажы.

Праз эпідэміялагічную сітуацыю 73-ці тэатральны сезон у Гродне завяршылі датэрмінова — у красавіку, трупы сышлі ў адпачынак вясной. У гэты час спектаклі з рэпертуару розных гадоў можна было паглядзець на YouTube-канале тэатра.

Тэатр лялек: летні амфітэатр і абавязковыя маскі

Гродзенскі абласны тэатр лялек таксама аднаўляе працу з чэрвеня. Там прыдумалі новы фармат для бяспекі гледачоў і акцёраў. З 6-га чэрвеня адкрываецца летні амфітэатр ва ўнутраным дворыку тэатра. Спектаклі будуць праходзіць на адкрытым паветры, кожнаму гледачу гарантуюць асобнае крэсла або асобную лавачку для тых, хто прыйшоў разам. Колькасць месцаў будзе абмежаваная.

Абавязковая ўмова наведвання тэатра — маска. Кожны глядач атрымае аднаразовую маску на ўваходзе бясплатна, паведамляе сайт тэатра. На нешматлікія спектаклі, якія адбудуцца на вялікай сцэне (пакуль гэта ў асноўным спектаклі для дарослых), прадаецца 70 квіткоў з 242, каб выканаць нормы дыстанцыяваньня.

Першы спектакль у тэатры пройдзе 3 чэрвеня — «Магічнае люстра пана Твардоўскага».

Канцэрты на балконе і аўтакіно

У чэрвені нас чакаюць канцэрты на балконе ад абласной філармоніі. Бліжэйшы выступ на балконе па адрасе вуліца Савецкая, 15 адбудзецца 9 чэрвеня, у аўторак, інфармуе grodnonews.by. Гэта будзе дывертысмент вакальных і інструментальных жанраў у выкананні артыстаў абласной філармоніі. 16 чэрвеня на Савецкай зайграюць інструментальную музыку, 23 чэрвеня — рамансы. На апошнім у чэрвені канцэрце, 30-га, можна будзе паслухаць вядомыя арыі з аперэт. Пачатак канцэртаў - а 18.00.

Прыгожа жыць не забароніш: гродзенец незвычайна слухаў на Савецкай «Канцэрт на балконе»

Аўтакіно зноў паказваюць на Юбілейным возеры. Першы фільм («Жаніх на дваіх», Францыя, 2017) там паглядзелі ужо 29 траўня. Сёння, 30 траўня, пакажуць «Рэмба: Апошняя кроў» (ЗША, 2019). У апошні дзень вясны, 31 траўня, на Юбілейным чакае фільм «Дарослыя гульні» (ЗША, 2017 год).

Кошт квітка — 2,50 рублі з чалавека, паведамляе абласны Кінавідэапракат. Трансляцыя фільмаў пачынаецца ў 22.30, сеансы пройдуць пры добрым надвор'і.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025