Новости

У Беларусі пацвердзілі 41 658 выпадкаў каранавіруса. Змяніліся правілы пастаноўкі дыягназу

Афіцыйна на 30 траўня ў Беларусі пацвердзілі 41 658 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 17 964 пацыентаў, 229 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі дыягнаставалі 894 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 5 чалавек, 574 пацыентаў ачунялі і былі выпісаныя.

Усяго з пачатку ўспышкі ў Беларусі праведзена 526 559 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 14 141. Сярод іх 6,3% выявіліся станоўчымі.

21 мая Міністэрства аховы здароўя выдала загад, які ўносіць змены ў папярэднія дакументы, што тычацца аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19, піша t*t.by. Зараз, каб паставіць пацыенту дыягназ COVID-19, трэба выкананне хаця б аднаго з пунктаў:

  1. Аднакратны станоўчы тэст ПЦР на каранавірус. Гаворка ідзе пра мазок.
  2. Тыповая рэнтгеналагічная сімптаматыка (паводле дадзеных кампутарнай тамаграфіі) і клінічная карціна, у тым ліку ў спалучэнні з станоўчым тэстам лабараторнай дыягностыкі, у тым ліку экспрэс-тэстам на антыцелы.
  3. Два станоўчыя тэсты сералагічнай дыягностыкі (экспрэс-тэсты) з інтэрвалам не менш за суткі. Гаворка ідзе пра тое, што тэст паказвае, ці ў чалавека ёсць імунаглабуліны М, якія дэманструюць актыўную фазу захворвання.

Раней дыягназ COVID-19 ставіўся толькі на падставе станоўчага ПЦР-тэсту. Зараз магчымасці пашырылі: яго можна паставіць і пры тыповай КТ-карціне ў лёгкіх, і клінічнай карціне захворвання. Што маецца на ўвазе пад клінічнай карцінай, у загадзе не прапісана, але гаворка можа ісці пра павышаную тэмпературу, сухі кашаль, страту нюху.

Тэсты па-новаму

Важныя змены закранулі тэставанне пацыентаў з лёгкімі і бессімптомнымі формамі каранавіруснай інфекцыі, у якіх няма каранавіруснай пнеўманіі. Цяпер такім людзям на 14-я суткі ад моманту кантакту з заражаным робяць экспрэс-тэст на антыцелы. Калі ён паказвае, што чалавек здаровы ці што ў яго ёсць імунаглабуліны G, якія паказваюць на імунітэт, яму закрываюць бальнічны. Калі тэст пакажа, што ў яго ёсць імунаглабуліны М, то бальнічны закрыюць на 21-я суткі з моманту кантакту з заражаным.

Раней пры лёгкай і бессімптомнай форме захворвання тэставанне метадам ПЦР праводзілася паўторна на 10-ы дзень кантакту, а пры станоўчым выніку далей кожныя пяць дзён да атрымання аднаго адмоўнага.

Таксама раней чалавека з COVID-19 перад выпіскай з лякарні теcтавалі на наяўнасць каранавіруса метадам ПЦР, цяпер гэтым метадам тэстуюць, калі чалавека пераводзяць на медыцынскую рэабілітацыю або на санаторна-курортнае лячэнне. Вынік тэсту ў гэтым выпадку павінен быць адмоўным.

Калі пацыент лячыўся ў шпіталі і ў яго ўжо няма клінічных сімптомаў, яго могуць выпісаць або перавесці на амбулаторнае лячэнне пасля экспрэс-тэсту на антыцелы і адсутнасці імунаглабулінаў М або пры наяўнасці імунаглабулінаў G.

— Можна сказаць, што новым загадам Міністэрства аховы здароўя пашыраны дыягнастычныя магчымасці за кошт шырокага ўкаранення метадаў экспрэс-тэставання і прызнання вынікаў КТ паўнавартасным дыягнастычным крытэрам, а таксама афіцыйна прапісаны найважнейшыя змены ў тэрапіі COVID-19, звязаныя з назапашваннем агульнасусветнага вопыту ў лячэнні гэтай інфекцыі. Аднак заўважанае многімі зніжэнне ролі ПЦР-даследаванняў вядзе да кардынальнай змены падыходу ў дачыненні да эпідэміялагічнай бяспекі - бо зараз не трэба быць СOVID-адмоўным, каб вярнуцца ў калектыў, — пракаментавала змены інфекцыяністка Ганна Шыманская.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025