У гродзенскіх тралейбусах 29 траўня з’явіліся аб’явы пра неабходнасць выконваць масачны рэжым. Тралейбуснае ўпраўленне размясціла іх пасля рэкамендацыі аблвыканкама. Такія ж меры будуць выконваць у іншых грамадскіх месцах горада.
«Паважаныя пасажыры! Пры праездзе ў грамадскім транспарце ў абавязковым парадку неабходна выконваць масачны рэжым!» — сказана ў аб’яве на тралейбусах. Пакуль гэта рэкамендацыя, распавёў Hrodna.life дырэктар прадпрыемства Віктар Шарэйка. Караць за адсутнасць масак ці не пускаць без сродкаў абароны ў тралейбус не будуць.
Аб’явы з’явіліся пасля рашэння рабочай групы па мінімізацыі распаўсюджвання COVID-19 у аблвыканкаме. 28 траўня ў тралейбусным упраўленні атрымалі пратакол рашэння. За ноч інфармацыю вывесілі на тралейбусах.
Гродзенцы павінны будуць насіць маскі ў грамадскіх месцах: транспарце, крамах, рэстаранах і кафэ, вынікае з пратаколу. У дакумента ёсць тэрміны выканання. Віктар Шарэйка іх не раскрывае. Аргументацыі, чаму менавіта цяпер уводзіцца масачны рэжым, па словах дырэктара, у пратаколе не было.
Надзяваць маску трэба будзе і перасоўваючыся на міжгародніх аўтобусных маршрутах, гарадскіх маршрутах і таксі. У масцы прыйдзецца хадзіць і ў краму, аптэку, на пошту і ў банкі. Рабочая група рэкамендавала прыняць такія ж меры ў райвыканкамах.
Аблвыканкам таксама ўказаў забяспечыць пальчаткамі ўваходы ў гандлёвую залу. Рэкамендуюць абмежаваць колькасць кліентаў у крамах, грамадскім харчаванні, аптэках, аддзяленнях банкаў і на пошце з улікам выканання мер сацыяльнага дыстанцыявання, паведамляе grodnonews.by.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…