Фота: pixabay.com/
З улікам эпідсітуацыі эпідэміёлагі настойліва рэкамендуюць жыхарам Гродна і Гродзенскага раёна выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны. Перш за ўсё, гэта выкарыстанне маскі. Маска можа быць медыцынская, павязка можа быць бытавой, але прызначэнне яе адно — выкананне бар’ернай функцыі, распавяла «Гродна Плюс» Ірына Тупік, намеснік галоўнага ўрача Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
— І медыцынскія маскі, і бытавыя павязкі сваю функцыю выконваюць. Бар’ерную функцыю, ахоўную. Усё ж такі яны абараняюць нашу слізістую ад траплення ўзбуджальніка віруса. Вірус настолькі кантагіозны — з аднаго боку, з другога боку — вельмі шмат носьбітаў віруса бессімптомных, гэта значыць мы з вамі не ведаем, у асяроддзі каго мы знаходзімся ў закрытых прасторах, — кажа Ірына Тупік.
У Іўі Гродзенскай вобласці 26 траўня ўвялі масачны рэжым. Гэта значыць, што ў месцы масавага збору людзей, да прыкладу, у магазін, без масак уваход строга забаронены. Праз два дні перадумалі: ранейшы артыкул, апублікаваны 26 траўня, быў скарэкціраваны: «абавязковае нашэнне масак» цяпер заменена на «рэкамендаванае».
У Гродне да масачнага рэжыму «ўшчыльную падышлі», паведамляе «Плюс Плюс». Пакуль спецыялісты толькі рэкамендуюць насіць маскі пры кожным наведванні месцаў масавага збору. У абслугоўванні ў краме, калі пакупнік без маскі, не адмовяць. Але інфармацыйныя аб’явы нагадваюць аб неабходнасці насіць маску і выконваць дыстанцыю.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…