Першы партрэт з серыі «Чалавек. Прастора. Супрэматызм» паказаў гледачам 28 траўня фатограф Аляксандр Кузас. Яго праца — частка дабрачыннага праекта Hrodna.life у падтрымку Гродзенскага дзіцячага хоспіса «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць».
Першым фатограф здымаў майстра па пірсінгу Ігара Бірукова. Разам з Місіс Беларусь — 2018 і 2019 Святланай Скок яны сталі амбасадарамі праекта. Далучыцца да падтрымкі дзіцячага хоспіса можна, набыўшы рэчы з «супрэматычнымі» малюнкамі.
«Фатаграфую ўжо больш за 15 гадоў, пачынаў яшчэ са стужкі, — кажа Аляксандр. — І заўжды здымаю партрэты».
За час працы ў фотографа з’явіліся свае «фішкі». «Лепш працаваць там, дзе чалавеку звычна. У спакойных абставінах больш праяўляецца характар героя. Можна адным здымкам расказаць пра чалавека, яго інтарэсы і рэчы, што яго атачаюць».
Паводле Аляксандра Кузаса, найбольш пасуюць для здымкі партрэтаў працоўныя месцы. «На рабоце мы праводзім вельмі шмат часу. Працоўнае месца можа расказаць пра асобу нават больш, чым яго жытло».
Усе героі серыі партрэтаў «Чалавек. Прастора. Супрэматызм» здымаюцца ў цішотках з супрэматычнымі прынтамі. З дзіцячых малюнкаў ад пацыентаў дзіцячага хоспіса іх перапрацавала ў прынты дызайнерка Ірына Варкулевіч.
На думку фатографа, малюнкі арганічна ўпісваюцца ў любую прастору. «Супрэматызм — вельмі своеасаблівае мастацтва. Круг, квадрат, некалькі палосак. Гэта падаецца вельмі простым, калі ўсё гатова. Калі не, гэта не проста».
З іншага боку, здымка герояў супрэматычнага праекта «праявіла» супрэматызм у наваколлі. «Усё складаецца з простых фігур. Шафа простакутная. А стол — круглы»
Для праекта «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» Аляксандр рыхтуе панарамныя партрэты герояў. Гэта тэхніка прадугледжвае паслядоўную здымку 6−7 кадраў, якія пасля сшываюцца ў адзін. Такія здымкі дазваляюць адлюстраваць прастору так, як бачна вачыма і пазбегнуць аптычных скажэнняў камеры. Для ўзмацнення атмасфернасці ён робіць мастацкую апрацоўку і рэтушоўку партрэтаў.
Фатограф расказаў, што фотаздымка вырасла ў справу жыцця з хобі. Вучыўся Аляксандр спачатку на вадзіцеля-аўтаслесара, а пасля на псіхолага. Доўгі час працаваў графічным дызайнерам. Некалькі гадоў таму адбылася яго першая аўтарская выстава «Справа жыцця».
У дабрачынным праекце фатограф удзельнічае ўпершыню. «Мне спадабаліся ідэя і канцэпцыя. Пачынаць ніколі не позна».
Ахвотныя падтрымаць дзіцячы хоспіс могуцт замовіць рэчы з супрэматычнымі прынтамі. Гэта шопер, маска і цішотка. Абавязкова захавайце пацвярджэнне аплаты і адпраўце яго на мэйл info@hrodna.life.
Гэтыя рэчы дапамогуць захаваць стыль нават падчас каранавіруса.
Малюнкі зрабілі дзеці з Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта. Прынты на іх аснове падрыхтавала дизайнерка Ірына Варкулевіч, а Hrodna.life арганізаваў пашыў рэчаў і друк.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…