На Ціміразева знайшлі стары вадаправод з падземнай ракой

Падчас дарожных работ на вуліцы Ціміразева будаўнікі знайшлі стары вадаправод, па якім працякае Гараднічанка.

Вадаправод адкапалі на ўчастку паміж заапаркам і крамай «Еўраопт». Спачатку будаўнікі ўбачылі зводы са старой цэглы, а капнуўшы глыбей — ваду.

Будаўнікі распавялі, што цяпер іх задача — захаваць і ўмацаваць вадаправод, а потым працягнуць рамонт дарогі.

У красавіку Hrodna.life разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам шукаў вытокі Гараднічанкі. Рэчка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць, працякае праз гістарычны цэнтр Гродна і ў раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрыздыка. Далей упадае ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка і два яе абліччы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025