Падчас дарожных работ на вуліцы Ціміразева будаўнікі знайшлі стары вадаправод, па якім працякае Гараднічанка.
Вадаправод адкапалі на ўчастку паміж заапаркам і крамай «Еўраопт». Спачатку будаўнікі ўбачылі зводы са старой цэглы, а капнуўшы глыбей — ваду.
Будаўнікі распавялі, што цяпер іх задача — захаваць і ўмацаваць вадаправод, а потым працягнуць рамонт дарогі.
У красавіку Hrodna.life разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам шукаў вытокі Гараднічанкі. Рэчка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць, працякае праз гістарычны цэнтр Гродна і ў раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрыздыка. Далей упадае ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.