Фота ілюстрацыйнае
Афіцыйна на 28 траўня ў Беларусі пацвердзілі 39 858 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 16 660 пацыентаў, 219 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.
Штодзённая статыстыка захоўвае стабільнасць. За мінулыя суткі лабараторна дыягнаставалі 902 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 5 чалавек, 737 пацыентаў ачунялі і былі выпісаныя.
Усяго з пачатку ўспышкі ў Беларусі праведзена 499 249 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 13 715, сярод якіх 6,6% выявіліся станоўчымі.
Блізу месяца штодзённы прырост хворых у Беларусі вагаецца ад 900 да 973 новых выпадкаў за суткі. 28 красавіка было зафіксавана 919 новых хворых на дзень, пасля гэтага з 30 красавіка да 5 траўня рост быў крыху ніжэй за 900: апускаўся да 784 новых выпадкаў (4 траўня). Пасля гэтага фіксавалі больш за 900 пацверджанняў штодзень, і толькі 27 траўня — 897 новых выяўленых выпадкаў.
Пра першы ў Беларусі выпадак каранавіруса (ён быў завазны) паведамілі 28 лютага.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…