Студыя Лебедзева стварыла для Беларусі новы герб за 1300 еўра — з коцікам. Гродзенскія дызайнеры адказалі «гербам Расіі»

Міністэрства юстыцыі Беларусі прыняло рашэнне, што беларускі герб трэба перайначыць. Змены нязначныя, але гэта патрэбна «для больш дакладнай перадачы сэнсавага значэння», заявіў нядаўна кіраўнік Мінюста Алег Сліжэўскі, піша onliner.by.

Міністр распавёў, што закон пра дзяржаўныя сімвалы быў прыняты ў 2004 годзе, але толькі ў 2005-м у Нацыянальны архіў здалі эталон дзяржаўнага герба і сцяга. Пасля гэтага — ў 2012 годзе — варыянт дапрацавалі. Міністр юстыцыі адзначыў, што склалася сітуацыя, калі ў нас выкарыстоўваюцца два варыянты герба. Часцей за ўсё — «стары», узору 2005 года. У Міністэрстве юстыцыі запэўнілі, што замена гербаў не адбярэ ў дзяржавы шмат грошай.

Чытайце таксама: Міністр юстыцыі патлумачыў, чаму мяняюць герб Беларусі

Студыя расійскага дызайнера Арцемія Лебедзева прапанавала альтэрнатыўны беларускі герб са словамі «символ мира и уюта — разместить в гербе кота!». Заказ для студыі зрабіў беларус Дзмітры Ляўковец, сродкі на аплату экспрэс-дызайну ён збіраў праз краўдфандынг.

На сайце MolaMola ён патлумачыў, навошта гэта трэба: «Арыгінальны герб БССР быў прыняты 30 сакавіка 1927. За амаль 100 гадоў ён зведаў толькі касметычныя змены. За гэты час краіна і людзі ў ёй памяняліся. У нас з’явіліся новыя імёны і нагоды для гонару. Прымусіць бюракратычную машыну чуць можа толькі шырокая агалоска. І наўрад ці можна знайсці больш шырокі ахоп абмеркавання дызайну, як у студыі Арцемія Лебедзева. Таму я замовіў экспрэс-дызайн на новы герб Рэспублікі Беларусь».

Дзмітрый працуе стратэгам ў BDCenter Digital, якая дапамагае з маркетынгам IT- і Fintech-кампаніям.

— Я прагортваў навінавую стужку і наткнуўся на паведамленне пра змену герба, думка заслаць яго на экспрэс-дызайн ўзнікла спантанна і адразу, што я і зрабіў. Я сапраўды не разумеў, хто гэтыя «працаўнікі» і чаму яны акцэнтавалі ўвагу менавіта на гэтых участках герба.

Ад гатовага дызайну Дзмітрый чакаў «чагосьці свежага, з боку». Акрамя гэтага, мінчанін звяртаўся да беларускіх дызайнерам. І прасіў, каб яны зрабілі свае варыянты, бо яны значна лепш адчуваюць сваіх суайчыннікаў і могуць тварыць выдатныя рэчы.

У техзаданні для студыі Арцемія Лебедзева Дзмітры пазначыў, што мы — новая дзяржава, якая мае вялікую і складаную тысячагадовую гісторыю, якой ганарымся.

- Гісторыя навучыла нас, што мір лепшы за вайну, а сяброўства лепш за санкцыі. Мы навучыліся ўсведамляць сябе як паўнавартасную нацыю і хочам развітацца тым, што гістарычна нам перашкаджала. Мы гатовыя мяняцца, адкрывацца новаму, і мы толькі ў пачатку шляху. Мы ачмурэнныя (апошняе слова зменена на карысць этыкі і захавання заканадаўства. — Заўвага. Onliner), — адзначыў беларус.

Ён папрасіў ўлічваць гістарычныя неафіцыйныя сімвалы краіны — буслы, васількі, зубры, бульба, саломка, крыж Еўфрасінні Полацкай, слуцкія паясы і г. д.

— Іх часта выкарыстоўваюць для нацыянальных праектаў, у турыстычным брэндынгу і іншых знешніх каналах сувязі. Але герб — гэта ў першую чаргу ўнутраны прадукт для сваіх, таму іх выкарыстанне непажадана. Новы сімвал не павінны адсылаць да СССР ці Расіі. Сімвал не павінен быць «трэшовым». Так, ён павінен выклікаць абмеркаванне, але ў той жа час быць зразумелым большасці жыхароў, — звярнуўся Дзмітрый да дызайнераў.

У студыі Лебедзева нават прыдумалі паэтычнае суправаджэнне:

«Хочется, чтоб было круто? Надоела скукота? Символ мира и уюта — разместить в гербе кота!»

via GIPHY

«Васильки гербу дают урожайность и уют, пара тракторов, картошка — чувство сытости немножко, ни войны, ни готики — только мир да котики», — фармулююць ў студыі падабенства варыянту для нацыянальнай ідэі беларусаў і дапаўняюць гэта візуалам.

«Что за мысль отражена на гербе на нашем? Мы уютная страна — лапочки и няши!» — працягвае творчасць студыя Арцемія Лебедзева.

Як распавёў Onliner замоўца Дзмітры, дызайн абыйшоўся ў 100 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 3 384 беларускіх). На пытанне, ці спадабаўся яму герб з коцікам, ён адказаў так:

— Мне здаецца, я дасягнуў мэты: людзі абмяркоўваюць, якім менавіта павінен быць герб. А коцік — гэта пазітыўна, краіне патрэбныя добрыя навіны.

Што такое «экспрэс-дызайн» ад Лебедзева

«Экспрэс-дызайн» — гэта паслуга расійскай дызайн-студыі Арцемія Лебедзева, прызначаная для невялікіх праектаў. «Гэта дапамога праектам-пачаткоўцам», — пішуць на сайце студыі. «Калі выявіцца, што заяўка пад выглядам прыватніка была зроблена ў інтарэсах буйной кампаніі, то мы проста вернем грошы». Лагатып і базавы стыль такім чынам каштуюць 100 000 расійскіх рублёў, па словах студыі, гэта ў дзесяткі разоў менш за рэальны кошт. Праект для вырабу дызайну па «ільготнай» цане студыя выбірае сама, варыянт не абмяркоўваецца з замоўцам.

Арцемій Лебедзеў - расійскі дызайнер і прадпрымальнік, блогер. Заснавальнік і генеральны дырэктар «Студыі Арцемія Лебедзева» (1995 год). Заснавальнік дызайнерскіх студый «А-квадрат», «Артографика», агенцтва інтэрнэт-рэкламы «Реклама.ру», прадстаўнік акцыянераў кампаніі, якая валодае рускамоўным праектам «Живой Журнал».

Асноўныя кірункі працы «Студыі Арцемія Лебедзева» — прамысловы, гарадскі, графічны дызайн, дызайн асяроддзя, сістэмы навігацыі, стварэнне сайтаў, праектаванне інтэрфейсаў, стварэнне шрыфтоў, дызайн патэрнаў, архітэктура і кнігавыданне. У студыі працуе 70 дызайнераў. Сярод працаў - дызайн сайтаў кампаніі «Яндэкс» (у тым ліку лагатыпу), сайт кампаніі «Газпром», расійскія версіі сайтаў Microsoft, сайт навінавага агенцтва Лента.ру, лагатып Маскоўскага метрапалітэна.

Адказ з Гродна

У адказ дызайн-студыя MEGA з Гродна прапанавала свой варыянт герба Расіі.

— У гэтым варыянце сабраны ўсе стэрэатыпы замежнікаў пра Расію, па сутнасці аналогія цёплага лямпавага прадстаўлення студыі Лебедзева пра Беларусь, толькі ў зваротным выкананні. Мядзведзь, бярозка, бутэлька з балалайкамі і шапкай-аблавушкай і «зялёныя танчыкі», — цытуе аўтараў «адказу» s13.ru.

Па словах гродзенскіх дызайнераў, распрацоўка «герба Расіі» таксама прайшла ў экспрэс-фармаце, на ўсё сышла літаральна гадзіна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024