Кіраўніцтва «хуткай» адказала медыкам, якія абураліся размеркаваннем выплат за працу з COVID-19

Работнікам, якія звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, выплацілі надбаўкі, а факты, якія яны паведамілі - «недакладныя, хлуслівыя і супярэчлівыя». Афіцыйны адказ кіраўніцтва «хуткай дапамогі» Гродна публікуе «АвтоГродно».

«Работнікам ДУЗ «Гродзенская абласная станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» (далей- установа) па выніках працы за красавік 2020 г., па тэрміне выплаты 8 траўня 2020 года было выплачана ў рамках Указа № 131 больш за 40 тыс. рублёў (надбаўка выплачана 96 работнікам), пасля рэтраспектыўнага ўдакладнення па тэрміне выплаты авансу — 25 траўня 2020 работнікі атрымаюць адпаведнае грашовае ўзнагароджанне і па выніках працы мінулага перыяду ў маі месяцы.

Аналагічна і работнікам УЗ «Аб'яднаная медыцынская аўтабаза» па выніках працы за красавік 2020 года, па тэрміне выплаты 14 траўня 2020 было выплачана ў рамках Указа № 131 каля 11 тыс. рублёў (надбаўка выплачана 72 работнікам), пасля рэтраспектыўнага ўдакладнення да канца месяца работнікі атрымаюць адпаведнае грашовае ўзнагароджанне і па выніках працы мінулага перыяду ў траўні месяцы.

Непасрэдна кіроўцу УЗ «Аб'яднаная медыцынская аўтабаза» [Hrodna.life не публікуе імя з этычных прычын] за дзве працоўныя змены ў красавіку 2020 года было выплачана 144 рублі", — гаворыцца ў адказе.

Што адбылося?

21 траўня супрацоўнікі «хуткай» адправілі ў Міністэрства аховы здароўя калектыўны зварот. Ліст падпісалі каля 200 работнікаў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

На ўмовах ананімнасці адзін з супрацоўнікаў «хуткай» у Гродне распавёў Hrodna.life, што не ўсе медыцынскія работнікі атрымалі надбаўкі па ўказе № 131. У калектывах супрацоўнікі лаяліся з-за выплат і з-за таго, хто будзе вазіць людзей з каранавірусам, за што прадугледжаны надбаўкі.

Аляксандр Байгін, галоўны ўрач абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі распавёў Hrodna.life, што выплаты налічваюцца згодна з Указам Прэзідэнта. Але ёсць супрацоўнікі, якія хочуць атрымліваць надбаўкі, не працуючы з інфекцыямі.

Як выплачваюць надбаўку за працу з каранавірусам?

Надбаўка выплачваецца штомесяц за працу, звязаную з інфекцыямі, работнікам, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з інфекцыямі і кантактам першага ўзроўню, і (або) якія працуюць ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, тлумачыць Міністэрства аховы здароўя.

Надбаўка пры разавым кантакце выплачваецца за змену (працоўны дзень), у выпадку працы з пацыентамі з каранавіруснай інфекцыяй або кантактамі першага ўзроўню ў больш чым адной траціны выпадкаў (змен), надбаўка выплачваецца ў поўным памеры за адпаведны месяц працы.

Уся інфармацыя па пацверджаных выпадках заражэння каранавірусам і кантактам першага ўзроўню, якіх перавозіла служба хуткай медыцынскай дапамогі, ва ўстанову паступае штотыдзень або часцей. Гэта дазваляе беспамылкова вызначыць усе выклікі, звязаныя з інфекцыяй і зрабіць выплату надбаўкі ў поўнай меры без парушэння патрабаванняў заканадаўства, паведамляе кіраўніцтва.

Інфармацыю данеслі да работнікаў

Кіраўніцтва адзначае, што 23 траўня 2020 прайшла рабочая сустрэча, дзе работнікам адказалі на пытанні прымянення нормаў Указа № 131.

Усе работнікі ўстановы, выязджаючы на любы выпадак, у поўнай меры забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, што выключае любы верагодны выпадак заражэння інфекцыяй і рызыка стаць кантактам першага ўзроўню, сказана ў адказе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024