Не развіваць філіялы Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) у рэгіёнах — вялікая памылка. Без філіялаў страцілася адчуванне кам’юніці, якое павінна ствараць дзяржава. Так выказаўся на сустрэчы з актывам у Гродне Валерый Цапкала, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.
Валерый Цапкала 23 мая прыехаў у Гродна на сустрэчу са сваім актывам. Ён адказаў на пытанні гродзенцаў і расказаў, чаму не крытыкуе ўладу і як будзе змагацца з фальсіфікацыямі выбараў. А таксама выказаўся аб развіцці ПВТ у рэгіёнах.
Філіял Парку высокіх тэхналогій у Гродне адкрыўся вясной 2016 года. Ён размясціўся ў цэнтры горада на тэрыторыі больш за 1,5 тысяч кв.м. у будынках, якія раней належалі пагранатраду. У Гродзенскім ПВТ налічваецца каля двух дзясяткаў рэзідэнтаў. Сярод самых буйных — EPAM Systems, INSTINCTOOLS, Itransition, IntexSoft, Exposit. Сярод кліентаў гродзенскіх фірмаў - кампаніі амаль з 89 краін свету.
— Я вельмі рады, што пачаў працу філіял ПВТ у Гродне. Воінская часць была ў поўнай разрусе (гаворка пра будынак, які добраўпарадкавалі за кошт ПВТ — Hrodna.life), правялі мадэрнізацыю будынка і напоўнілі яго жыццём, — сказаў на сустрэчы Валерый Цапкала.
У жніўні 2019 года аддзел рэгіянальнага развіцця Парку высокіх тэхналогій па Гродзенскай вобласці аптымізавалі і перавялі ў Мінск. Прасцей кажучы, ПВТ у Гродне цяпер кіруецца з Мінска. У Гродне застаўся працаваць Адукацыйны цэнтр ПВТ, які ўключае IT-Academy для дарослых і ITeen Academy для дзяцей.
— Кіраўніцтва прыняло рашэнне не развіваць рэгіянальныя цэнтры ПВТ. Не буду каментаваць прычыны. Думаю, гэта памылка. Я з гэтым не згодны, — кажа палітык.
— У адным інтэрв'ю вы казалі, што дзякуючы ПВТ у Мінску з’явілася праслойка больш багатых людзей, з-за чаго змяніўся сам горад: з’явіліся кафэ, рэстараны і іншыя месцы, дзе людзі могуць выдаткаваць грошы. А ў Гродне адбылося тое ж самае?
— Я думаю так. Усё ж такі ў Гродне з’явілася шмат кампаній. Толькі ў EPAM чалавек 400 працуе. Гэта ўсё людзі, якія добра зарабляюць. Сolliers.com праводзіў аналіз арэнды офіснай нерухомасці ў Мінску. 60% нерухомасці арандуецца кампаніямі-рэзідэнтамі ПВТ. Лічыце, што як мінімум 60% загрузкі рэстаранаў ідзе за кошт IT.
Я не валодаю статыстыкай па Гродне. Але мне здаецца, калі браць па колькасці насельніцтва ў працэнтных суадносінах, то яна прыкладна такая ж. Я думаю, на 50% загрузку офісаў і рэстаранаў забяспечваюць айцішнікі.
Я планаваў ва ўсіх абласных цэнтрах зрабіць філіялы ПВТ.
— Што Гродна страціў з ПВТ?
— Я думаю, страцілася адчуванне кам’юніці. Хтосьці павінен вакол сябе арганізоўваць IT-кампаніі. Лепш гэта будзе дзяржава як нейтральны бок. Калі гэта пачне рабіць прыватная кампанія, іншыя кампаніі могуць успрыняць гэта як канкурэнцыю. У аб’яднанні прыватнага бізнесу я і бачыў ролю адміністрацыі ПВТ. Бізнес фармуляваў бы патрэбы рынку, таму што гэтыя людзі знаходзяцца на фронтлайне і лепш адчуваюць гэта. А дзяржава павінна слухаць людзей і спрабаваць развіваць ключавыя кампетэнцыі, садзейнічаць іх развіццю. Дзяржава нейтральна і зацікаўлена ў тым, каб кампаніі развіваліся.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…