Аляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфармаваць новы склад урада, піша belta.by.
“Мы заўсёды пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты дзейнага прэзідэнта аб’яўлялі новы склад урада. Да выбараў. Гэта было прынцыповае пытанне, каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць. А не тое, што выбары прайшлі, за цябе прагаласавалі, а там сваякоў, любімых і іншых панапіхваў у гэты ўрад”, – патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама: «Калі Лукашэнка захопіць уладу на выбарах, будзе партызанская вайна». 9 перакананняў блогера Ціханоўскага
Перад выбарамі падрыхтуюць новы склад урада і вырашаць, як будзе фармавацца новы ўрад – “ці само ў адстаўку падае, ці прэзідэнт адпраўляе ў адстаўку”.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да адпаведных кадравых пытанняў падступаліся яшчэ некаторы час таму, калі Адміністрацыю прэзідэнта ўзначальвала Наталля Качанава. “Пра гэта казалі, і вельмі многіх міністраў мы прызначылі паўгода таму, і ўбачылі іх у справе. Таму настаў час яшчэ раз зірнуць на ўрад, вышэйшых службовых асобаў, якія ў нас ёсць, і па іх таксама прымаць рашэнні. Ці мы з імі працуем, ці перамяшчаем на новую працу”, – адзначыў прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў, што па не мае прэтэнзій дзеючаму складу ўрада. “Але, зразумела, жыццё ідзе, і перамены гэтыя павінны быць”. Лукашэнка даручыў гэтае пытанне кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сяргеенка: “Вазьміце ўсю інфармацыю ў Наталлі Іванаўны (Качанавай). Паўгода таму мы да кожнага чалавека дайшлі і прапрацавалі гэтыя пытанні. Дзесьці адбылася замена, а недзе мы адклалі вось на гэты перыяд” .

