З 22 траўня ў Польшчы пашырылі спіс асоб, якім дазволена ўязджаць у краіну. Сярод іх з’явіліся навучэнцы і студэнты, што вучацца ў Польшчы. Акрамя таго, замежнікам, якія прыязджаюць на польскія фермы з краін — суседак Польшчы на Усходзе, дазволілі працаваць адразу пасля прыбыцця.
Міністр сельскай гаспадаркі Ян Арданоўскі заявіў, што замежнікі, якія прыбываюць на фермы, могуць падчас каранціну выконваць сваю працу з першага дня знаходжання. Гэта тычыцца краін, якія мяжуюць з Польшчай на Усходзе, піша polskieradio.pl. Іншых галін гэта не датычыцца.
Для прыезджых распрацаваны спецыяльныя санітарныя працэдуры. Для сезонных работнікаў прадугледзяць асобныя ўваходы, санітарныя вузлы. Іх кантакты з іншымі людзьмі звядуць да мінімуму, а іх саміх падзеляць на меншыя групы, каб у выпадку захворвання іх было прасцей шпіталізаваць.
Нядаўна прыбылым працаўнікам будуць рабіць тэсты на каранавірус за кошт фермераў.
Міністр таксама заклікаў палякаў, якія цяпер не працуюць, разгледзець магчымасць сезоннай працы ў аграрным сектары. Ён дадаў, што стаўкі ў гэтай сферы «ўсё больш прывабныя».
Студэнты і навучэнцы ў Польшчы вызваляюцца ад неабходнасці знаходжання на 14-дзённым карантыне ў самаізаляцыі пасля прыезду ў краіну з-за мяжы, піша euroby.info.
Дазвол на ўезд у краіну замежных студэнтаў прагучаў пасля таго, як у Польшчы прызначылі экзамены. Іх запланавалі правесці з 8 чэрвеня па 28 жніўня.
Па неправеранай пакуль інфармацыі, акрамя студэнцкага (легітымацыі), для перасячэння мяжы патрэбныя таксама дакументальнае пацверджанне ад польскага ВНУ / школы аб праходжанні там навучання.
Акрамя студэнтаў, спіс тых, каму дазволены ўезд у Польшчу з 22 траўня, папоўніўся дальнабойнікамі, што едуць транзітам праз Польшчу на працу, альбо з месца выканання працы і едуць не на службовым аўтамабілі. Таксама цяпер могуць ехаць грамадзяне Еўрасаюза з сем’ямі транзітам праз Польшчу.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…