Фота: pixabay.com
У Беларусі на 23 траўня зарэгістраваныя 35 244 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Памерлі 194 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Ачунялі і выпісаныя 13 528 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Усяго праведзена 434 618 тэстаў.
На 23 траўня ў свеце каранавірусам заразіліся 5 211 172 чалавекі. Памерлі ад COVID-19 338 183 чалавека.
Па колькасці захворванняў у свеце лідзіруюць ЗША (1 601 251 выпадак), Бразілія (330 890) і Расія (326 448). Па смяротнасці - ЗША (96 001 выпадак), Вялікабрытанія (36 475) і Італія (32 616). Гэта інфармацыя паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса.
Дазволілі развітвацца з памерлымі без падазрэння на COVID-19 у залах крэматорыя, на могілках, ва ўстановах аховы здароўя, якія не былі перапрафіляваныя для лячэння вірусных інфекцый, паведамляюць мясцовыя ўлады. Пры гэтым павінны выконвацца наступныя правілы:
Час правядзення цырымоніі абмежаваны 10 хвілінамі.
Захоўваецца забарона на цырымоніі развітання з памерлым пры падазрэнні або ўстаноўленым дыягназе COVID-19, а таксама з усімі памерлымі на тэрыторыі ўстаноў аховы здароўя, прызначаных або перапрафіляваных для лячэння вірусных інфекцый, па-за залежнасці ад устаноўленага дыягназу.
Абмежаванне звязана з высокай заразлівасцю віруса, якая можа прывесці да інфікавання сваякоў і супрацоўнікаў рытуальных службаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…