Пікеты, сустрэчы, абыход кватэраў — неабходныя атрыбуты выбарчай кампаніі. Як гэта рабіць ва ўмовах пандэміі, калі на COVID-19 захворваюць па 900 чалавек за дзень? Як некаторыя прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта зьбіраюцца ладзіць кампанію ва ўмовах пандэміі, піша «Радыё С**бода».
З 21 траўня вылучэнцы ў прэзыдэнты маюць права зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты. Агулам зарэгістравалі ініцыятыўныя групы 15 чалавек:
Раней у Цэнтральнай выбарчай камісіі падкрэслівалі, што зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, ўсіх іх павінны забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны. Тое ж датычыцца і камісій, і назіральнікаў. Па словах Лідзіі Ярмошынай, кіраўніцы ЦВК, сродкамі абароны прыйдзецца забяспечваць сябе самастойна альбо самім грамадзянам, якія будуць працаваць у камісіях, альбо тым арганізацыям, якія будуць прымаць у сябе выбарчыя камісіі.
У штабе Віктара Бабарыкі паведамілі, што ў каманды будуць і маскі, і антысэптыкі.
«Ініцыятыўная група ставіцца да гэтага вельмі сур’ёзна, гэта паказвае прыклад Віктара Бабарыкі, ён прыйшоў у ЦВК у масцы. Мы будзем рабіць асобную камунікатыўную групу наконт сродкаў засьцярогі, — паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргей Скляраў.
Былы кіраўнік ПВТ дыплямат Валер Цапкала прызнае, што «ва ўмовах пандэміі сабраць подпісы будзе складана», але робіць стаўку на добрую каманду.
«Мы разумеем, што ва ўмовах пандэміі сабраць 100 тысяч подпісаў будзе складана. Каб сабраць столькі, трэба каманда ў тысячу чалавек, мы тут крыху не дацягнулі. У нас шмат сяброў, у нас добрая каманда. Спадзяюся, што 886 чалавек, якія ў нас ёсьць, зробяць тую працу, якую мусіла б зрабіць тысяча чалавек», — сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі Валер Цапкала.
Удзельнік праймэрыз і кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што правядзеньне кампаніі ў час пандэміі «злачынства», а подпісы сабраць у такі час проста немагчыма.
«Гэта злачынства накіроўваць зьбіральнікаў подпісаў па кватэрах. Такіх абыходаў дакладна ня будзе ў найбліжэйшыя дні ды і потым. Пікеты могуць быць больш абароненымі, бо можна выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы, візуалізацыю. Гэта такі пункт інфармаваньня пра патрабаваньні, якія мы маем. Я перакананы, што ніхто ня зможа сабраць подпісы і не распаўсюдзіць хваробы, гэта нерэальна. Наша патрабаваньне — перанос выбараў», — гаворыць Юры Губарэвіч.
Яшчэ да рэгістрацыі ініцыятыўных груп удзельнікі праймэрыз заявілі, што іх мэта — інфармаваньне і яднаньне вакол сябе людзей, а ня збор подпісаў.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай блогер Сяргей Ціханоўскі паведаміў С**бодзе, што ў іх кампаніі заплянаваныя пікеты, на якіх абавязкова будуць неабходныя сродкі засьцярогі.
«Будзем ладзіць пікеты, сродкі засьцярогі будзем выкарыстоўваць — маем і маскі, і антысэптыкі, і пальчаткі», — паведаміў Сяргей Ціханоўскі.
20 траўня пасьля вызваленьня Сяргей Ціханоўскі правёў стрым і сабраў падчас яго 4 тысячы даляраў на аўтапрабег па Беларусі.
ЦВК зарэгістравала толькі адну ініцыятыўную групу кандыдатаў пратэсту Міколы Статкевіча, гэта група Уладзімера Няпомняшчых. Канцэпцыя пратэставых кандыдатаў ня збор подпісаў, а вулічны пратэст. Раней падчас збору ля ЦВК прыхільнікі Статкевіча раздавалі маскі ўсім, хто прыйшоў.
«Маскі будуць, я маю маску і пальчаткі таксама. Пры гэтым карантыну няма, Лукашэнка на парадзе бяз маскі выступае. Зразумела, што трэба ўсё сродкі засьцярогі выкарыстоўваць, каб не даваць падставы гэтай уладзе мяне зьняць», — сказаў Уладзімер.
Ганне Канапацкай на раніцу 21 траўня яшчэ ня выдалі пасьведчаньне, якое дазволіць зьбіраць подпісы.
«Учора я адкрыла рахунак і забясьпечыла куплю сродкаў засьцярогі: гэта маскі, пальчаткі, антысэптыкі. Я разумею, што гэта няпростая праца, абцяжараная пандэміяй, таму мы разьлічваем на доўгую і цяжкую працу збору подпісаў усімі сродкамі: гэта і пікеты, і абыход людзей, і тэлефон», — расказала Ганна Канапацкая.
З 21 траўня, маючы пасьведчаньне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, прэтэндэнты маюць права зьбіраць подпісы. Для рэгістрацыі кандыдатам подпісаў мусіць быць ня менш за 100 тысяч.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…