У Гродне напісалі яшчэ адну песню пра каранавірус. Гэтым разам у стылі рок

Гродзенскі рок-гурт «Соцыум» прадставіў песню пра барацьбу з каранавірусам.

«У першую чаргу наша праца прысвячаецца медыкам і людзям, якія цяпер на перадавой з хваробай», — кажа саліст гурта Дзмітрый Шчэрба.

На запіс песні сышло два дні. З’явіўся і кліп, хоць спачатку музыкі яго не планавалі.

«Наш гукарэжысёр Алег Ярмаш узяў сапраўдную карцінку з жыцця, якую даюць сусветныя СМІ, і наклаў на яе песню. Так і атрымаўся кліп», — дадаў Дзмітрый.

Якія яшчэ песні запісвалі гродзенцы пра каранавірус?

Гродзенскія школьнікі ў сярэдзіне сакавіка запісалі відэа з песняй, дзе ёсць такія словы: «Мы фашистов победили, победим и эту тварь». Пра дзіўную песню школьнікаў нават распавяло тэлебачанне.

Сябар рэдакцыі Hrodna.life Яраслаў Семінскі любіць імправізаваць. Ён можа напісаць песню за 30 хвілін. Так ён і напісаў трэк «Отдыхает рутина в жажде карантина» на мелодыю «Feel» Робі Уільямса.

З песняй пра каранавірус у рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся яшчэ адзін чытач. Хлопца зваць Арсень Палубенцаў, ён навучаецца ў адным з каледжаў горада. Відэа з песняй «Слушай ВОЗ, а не людей», ён выклаў на YouTube 13 красавіка. Але праз месяц выдаліў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025