Фота ілюстратыўнае / kudapostupat.by
Міністэрства адукацыі Беларусі змяніла тэрміны ўступнай кампаніі ў 2020 годзе і даты цэнтралізаванага тэставання для абітурыентаў. Розніца паміж новымі датамі тэстаў і пазначанымі ў пропусках складае да двух з паловай тыдняў. ЦТ пачнецца з 25 чэрвеня, а не з 13 чэрвеня, як планавалі раней.
Абноўлены расклад быў апублікаваны ў телеграм-канале міністэрства.
Абітурыентам, якія ўжо атрымалі пропуск на ЦТ да публікацыі новага графіка, мяняць іх не спатрэбіцца, паведамляе ведамства. Неабходна толькі з’явіцца на ЦТ у адпаведнасці з новымі датамі.
«Мы ўкладваемся ва ўсе тэрміны правядзення кампаніі, уключна з момантам падачы дакументаў, залічэннем у вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт і платна, паступленнем у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы», — заявіў раней Міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне скончыцца 1 чэрвеня 2020 г.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…