Памерлі 179 пацыентаў - статыстыка Мінздрава. Якія штрафы атрымліваюць за парушэнне самаізаляцыі?

У Беларусі на 20 траўня зарэгістраваныя 32 426 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Ачунялі і выпісаны 11 415 пацыентаў, якія памерлі 179 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 387 673 тэстаў.

Нядаўна Мастоўскі раённы суд аштрафаваў жыхара раёна за невыкананне правілаў паводзінаў у самаізаляцыі на 30 базавых велічынь, што складае 810 рублёў. Пастановы суда ў дачыненні да яшчэ шасцярых парушальнікаў рэжыму самаізаляцыі ўступяць у сілу на працягу бліжэйшых дзён.

Згодна з пастановай Савета Міністраў № 208 «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства» ад 8 красавіка 2020 года самаізаляцыі падлягаюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць інфекцыю COVID-19 (хварэюць у лёгкай форме), кантакты першага і другога ўзроўняў, а таксама тыя, хто прыбыў з-за мяжы.

Якія штрафы ў Беларусі і ў суседзяў?

У Беларусі максімальная сума штрафу для тых, хто павінен быў знаходзіцца ў самаізаляцыі, але парушыў патрабаванні, складае 30 базавых велічынь — 810 рублёў, паведамляе ont.by.

У Расіі для грамадзян сума штрафу складзе ад 15 тысяч да 40 тысяч рублёў (450 — 1 332 беларускіх рублі); для службовых асоб — ад 50 тысяч да 150 тысяч рублёў (1 666 — 4 998 беларускіх рублёў) альбо прыпыненне дзейнасці на тры месяцы. Максімальная санкцыя для арганізацый — 500 тыс. руб (16 659.5 беларускіх рублёў), піша rbc.ru.

Ва Украіне за першае парушэнне заплацяць штраф у 17 000 грн (1 539 беларускіх рублёў); другое — штраф 34 000 грн (3078 беларускіх рублёў); за трэцяе прадугледжана крымінальная адказнасць, піша nv.ua.

У Польшчы тым, хто парушае каранцін, будзе пагражаць штраф у 30 тысяч злотых (каля 18 тысяч беларускіх рублёў), піша n*.by.

У Літве штрафы за парушэнне правілаў каранціну наступныя:

для фізічных асоб — ад 500 да 1500 еўра (1 318−3954 беларускіх рублёў);
для юрыдычных асоб — ад 1500 да 6000 еўра (3954 — 15 819 беларускіх рублё, паведамляе regnum.ru.

У Латвіі за парушэнне каранцінных абмежаванняў прадугледжваецца пакаранне ў памеры ад 10 да 2 000 еўра (26−5273 беларускіх рублёў) для фізічных асоб і ад 140 да 5000 еўра (369−13 182 беларускіх рублёў) — для юрыдычных асоб, паведамляе eadaily.com.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024