Сяргея Ціханоўскага адпусцілі з ІЧУ ў Гомелі. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Страна для жизни».
— Сяргей Ціханоўскі перадае ўсім прывітанне. Яго адпусцілі (выкінулі ў горадзе). Чакайце новыя ролікі на канале «Страна для жизни», — паведамляе тэлеграм-канал.
Нагадаем, 6 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня горада Гомеля. Пасля яму тры разы падвышалі тэрмін затрымання. Увогуле атрымалася 45 сутак.
Ціханоўскага не выпусцяць да выбараў? Дадалі яшчэ 45 сутак, наперадзе 7 новых пратаколаў
20 траўня ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу жонкі гомельскага блогера Святланы Ціханоўскай.
Ярмошына адзначыла, што ў рэгістрацыі групы Сяргея Ціханоўскага было адмоўлена і ў той жа дзень яго жонка прынесла спісы на рэгістрацыю сваёй групы.
— Скажыце, у вашу групу ўвайшлі тыя ж людзі? У вас сапраўды ёсць намер вылучацца ў прэзідэнты ці вы проста спарынг-партнёр? — спытала Ярмошына.
— Марыла пра гэта ўсё жыццё, — адказала Ціханоўская.
Група Ціханоўскай зарэгістраваная.
Нагадаем, будучы ў ІЧУ, Ціханоўскі заявіў, што мае намер прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго давераная асоба — жонка Святлана — падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але ЦВК адмовіўся рэгістраваць групу Сяргея Ціханоўскага. Пасля адмовы Святлана Ціханоўская 15 мая падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яе ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…