Па стане на 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31 508 чалавек з станоўчым тэстам на каранавірус, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 10 620 пацыентаў, 175 чалавек з выяўленым раней COVID-19 памерлі.
За суткі лабараторна пацвердзілі 936 новых выпадкаў COVID-19, паводле афіцыйных дадзеных памерлі 4 чалавекі, 490 чалавек выпісалі.
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 375 076 тэстаў, з іх за апошнія суткі - 10 757.
28 красавіка, паводле паведамлення Міністэрства аховы здароўя, было выяўленна 919 новых выпадкаў COVID-19 за дзень. Пасля гэтага штодзённая статыстыка практычна не мянялася: за дзень выяўлялі мінімум 784, максімум 973 выпадкі, у сярэднім 918,238 інфікаванага за дзень, падлічыла «Радыё С**бода». Статыстыка па смерцях такая ж стабільная: звычайна 4 ці 5 прызнаных летальных зыходаў (мінімум 2, максімум 7, у сярэднім 4,57 за дзень).
На цяперашні момант ад COVID-19 у Беларусі памерла 0,6% заражаных.
У Швецыі з яе найвышэйшым узроўнем жыцця і развітай медыцынай, дзе таксама адмовіліся ад каранціну і маюць 30,1 тысячы пацверджаных выпадкаў COVID-19, колькасць смяротных выпадкаў вышэйшая ў некалькі разоў — 3679 (ці 12%). Агулам па Еўропе працэнт смяротнасці ад каранавіруса вагаецца ад 3,5 да 14, адзначае n*.by.
Як вядзецца статыстыка ў Беларусі, Мінздароўя не тлумачыць. Часам у пасведчаннях аб смерці фігуруе дыягназ «неўдакладненая пнеўманія», а сваякі памерлага не ведаюць вынікаў тэсту.
У Польшчы пацверджана 18 529 выпадкаў каранавіруса і 925 смерцяў. Працэнт лятальных зыходаў сярод пацверджаных выпадкаў — 5. Там у статыстыку смяротнасці ўносяцца пацверджаныя выпадкі COVID-19, у каторых галоўным паталагічным механізмам хваробы (тым, што яе выклікала ці адказвала за працяг — НН) была сістэмная запаленчая рэакцыя. Востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром, пнеўманія як адныя з праяў запаленчай рэакцыі. Такія выпадкі ўлічваюцца незалежна ад таго, ці чалавек меў хранічныя хваробы, ці не.
У Аўстрыі статыстыка смерцяў таксама ўлічвае тых, хто быў пазітыўна тэставаны на каранавірус. На 18 мая там зарэгістравана 16 176 выпадкаў захворвання і 629 смерцяў (гэта 3,9%). У тамтэйшых пасведчаннях не пішуць, ад чаго памёр пацыент — звычайна проста пералічваюць яго дыягназы.
Лічбы па ЗША выглядаюць так: 1,52 млн выпадкаў COVID-19 і 89 932 смерці (5,9%). Калі COVID-19 адыграў ролю ў смерці пацыента, гэта абавязкова павінна быць пазначана ў пасведчанні. Што адметна — дыягназ можна паставіць і без тэсту на вірус (калі сімптомы і абставіны пераканаўчыя). Тады COVID-19 запісваецца як «верагодны» ці «меркаваны». Асноўную прычыну смерці просяць паведамляць максімальна канкрэтна. Гэта будзе карысна для грамадскай аховы здароўя і навуковых даследавання. Напрыклад, калі вядома, што меў месца COVID-19, лепш пазначыць яго, а не проста «вірусная інфекцыя».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…